wd wp Пошук:

Аляксей Андрэевіч Лазуненка

Аляксей Андрэевіч Лазуненка (19241944) — яфрэйтар Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Аляксей Лазуненка нарадзіўся 29 лютага 1924 года ў вёсцы Новаміхайлаўскае (цяпер — Гулькевіцкі раён Краснадарскага краю). Пасля заканчэння шасці класаў школы працаваў у калгасе. У ліпені 1942 года Лазуненка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У баях быў паранены[1].

Да верасня 1943 года яфрэйтар Аляксей Лазуненка быў стралком 487-й асобнай разведроты 218-й стралковай дывізіі 21-га стралковага корпуса 47-й арміі Варонежскага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Днепр. 24 верасня 1943 года Лазуненка адным з першых пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Пекары Канеўскага раёна Чаркаскай вобласці Украінскай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. 26 верасня 1943 года ён на сабе вынес з-пад агню камандзіра роты, які быў цяжка паранены, і пераправіў яго на бервяне на ўсходні бераг. На працягу двух наступных дзён Лазуненка удзельнічаў у адбіцці трынаццаці нямецкіх контратак, пратрымаўшыся да пераправы асноўных сіл. Падчас далейшага наступлення Лазуненка загінуў у баі 28 студзеня 1944 года на тэрыторыі Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Першапачаткова быў пахаваны каля вёскі Лясец Калінкавіцкага раёна, пасля вайны перапахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку Азарычы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» яфрэйтар Аляксей Лазуненка пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Аляксей Андрэевіч Лазуненка на сайце «Героі краіны»

Спасылкі

Аляксей Андрэевіч Лазуненка на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснадарскім краі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0