wd wp Пошук:

Аляксей Аляксандравіч Вакуліч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Вакуліч (нар. 24 чэрвеня 1998, Івацэвічы) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама».

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ горада Івацэвічы, у юнацкім узросце трапіў у структуру гродзенскага «Нёмана», дзе ў 2015 годзе пачаў выступаць за дубль. У студзені 2016 года малады паўабаронца перайшоў у «Мінск»[2], дзе таксама стаў у асноўным выступаць за дубль. 23 мая 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Гарадзеі» (2:1), таксама згуляў за асноўную каманду «Мінска» ў адным матчы Кубка Беларусі. У сакавіку 2017 года гуляў у чвэрцьфінале Кубка Беларусі супраць БАТЭ, аднак пазней больш не прыцягваўся да асноўнай каманды «гараджан», выступаў выключна за дубль.

У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Смалявічах», але беспаспяхова[3] і пачаў сезон 2018 у складзе «Энергетыка-БДУ»[4]. У жніўні 2018 года перабраўся ў «Баранавічы»[5].

У снежні 2018 года папоўніў склад «Смалявічаў»[6]. Па выніках сезона 2019 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, у 2020 годзе заставаўся асноўным іграком смалявічцаў. У ліпені 2020 года пакінуў клуб[7].

У жніўні 2020 года папоўніў склад расійскага клуба «Велес»[8], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, у 2021 годзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У чэрвені 2021 года стала вядома, што расійскі клуб не будзе падаўжаць пагадненне з футбалістам[9], і неўзабаве той падпісаў двухгадовы кантракт з брэсцкім «Рухам»[10]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе брэсцкай каманды. 7 кастрычніка 2021 года ў матчы супраць мінскага «Дынама» быў выдалены з поля на 30-й хвіліне за грубую гульню, у выніку «Рух» саступіў лікам 1:3, а абаронца атрымаў дыскваліфікацыю на 6 матчаў (пазней скарочана да 4 матчаў) і больш не з’яўляўся на полі ў сезоне 2021.

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[11].

Міжнародная кар’ера

У лістападзе 2016 года выступаў за юніёрскую зборнай Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015дубльНёман120
2016Д1Мінск10
2017дубльМінск192
2018 (1)Д2Энергетык-БДУ120
2018 (2)Д2Баранавічы123
2019Д2Смалявічы273
2020 (1)Д1Смалявічы133
2020/21Д2Велес280
2021 (2)Д1Рух90

Зноскі

  1. Aleksey Vakulich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Вакулич подписал контракт с «Минском» (руск.)
  3. Лухтанов, Завадский на просмотре в «Смолевичах», Карп, Вакулич покинули команду (руск.)
  4. 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (руск.)
  5. Нулевая ничья. Чем закончилась встреча ФК «Барановичи» со «Слонимом-2017» (руск.)
  6. Бразевич остался у руля “Смолевичей”. Клуб подписал Барсукова и Вакулича (руск.)
  7. Ращеня и еще 4 игрока покинули «Смолевичи» (руск.)
  8. Вакулич сменил “Смолевичи” на российский “Велес” (руск.)
  9. “Велес” не стал продлевать контракт с Вакуличем (руск.)
  10. “Рух” объявил о подписании контракта с Вакуличем (руск.)
  11. Алексей Вакулич будет выступать за минское “Динамо” (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Велес Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвічах
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ