У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сарокін. Аляксей Іванавіч Сарокін (25 лютага 1938, Новасібірск) — беларускі архітэктар.
Скончыў у 1963 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў начальнікам участку РБУ ў г.п. Воранава, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Гроднаграмадзянпраекце, з 1969 года — у Гродзенскім філіяле Белжылпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Гродне.
Асноўныя працы: спартзала ў г. Усолле-Сібірскае (1966), сельгастэхнікум у г. Ашмяны (1968), Дом Саветаў (1968) і Палац культуры (1973) у г.п. Зэльва, псіхлячэбніца ў в. Астроўля Лідскага раёна (1973), Дом палітасветы (1967), жылыя дамы па вул. Кірава, Чапаева, Сацыялістычнай, К. Цэткін (1972—1979), база «Белабутакгандаль» (1974) у Гродне; у аўтарскім калектыве: будаўнічы тэхнікум (1974), будынак гарсавета народных дэпутатаў (1979) у Гродне, будынкі ЗАГСа і райваенкамата ў Лідзе (1975).