У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радзіеўскі. Аляксе́й Іва́навіч Радзіе́ўскі (31 ліпеня (13 жніўня) 1911, Умань — 30 жніўня 1979, Масква) — савецкі военачальнік, начальнік штаба 2-й гвардзейскай танкавай арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, камандуючы войскамі Адэскай ваеннай акругі (1954—1959), начальнік Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ (1969—1978), генерал арміі (1972). Герой Савецкага Саюза (1978).