wd wp Пошук:

Аляксей Іванавіч Бруханаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бруханаў. Аляксей Іванавіч Бруханаў (19231943) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Аляксей Бруханаў нарадзіўся 15 сакавіка 1923 года ў горадзе Южа (цяпер — Іванаўская вобласць) у рабочай сям’і. Рана застаўся без бацькоў, выхоўваўся старэйшай сястрой. Не скончыўшы школу, пайшоў працаваць. Быў рабочым, затым памочнікам майстра на Южскай прадзільна-трыкатажнай фабрыцы. У 1942 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, з баямі дайшоў да Дняпра. Да кастрычніка 1943 года сяржант Аляксей Бруханаў камандаваў аддзялення 320-й асобнай разведвальнай роты 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

15 кастрычніка 1943 г. падчас фарсіравання Дняпра ў раёне пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР разам з групай разведчыкаў Бруханаў першым пераправіўся праз раку на заходні бераг і знішчыў нямецкі дзот, забяспечыўшы тым самым поспех пераправы ўсяго батальёна. 17 кастрычніка 1943 года загінуў у баі. Быў пахаваны ў вёсцы Калпень таго ж раёна, у 1957 годзе перапахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Казярогі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» сяржант Аляксей Бруханаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Леніна і Айчыннай вайны 2-й ступені, а таксама шэрагам медалёў[1].

Мемарыяльная дошка ў памяць аб Бруханове ўстаноўлена Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам на школе № 2 горада Южа, дзе ён вучыўся.

Зноскі

  1. 1 2 3 Аляксей Іванавіч Бруханаў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Удзельнікі Сталінградскай бітвы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза