wd wp Пошук:

Аляксандр Ягоравіч Андрыенка

Аляксандр Ягоравіч Андрыенка (7 студзеня 1923, в. Радзеева, Буда-Кашалёўскі раён — 15 сакавіка 1988) — разведчык 1086-га стралковага палка 323-й стралковай дывізіі 33-й арміі 1-га Беларускага фронту, радавы. Поўны кавалер ордэна Славы[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 7 студзеня 1923 года ў вёсцы Радзеева, Буда-Кашалёўскім раёне, Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус, Скончыў 6 класаў школы. Працаваў у калгасе.

Пасля акупацыі гітлераўцамі Гомельскай вобласці быў партызанскім сувязным. У Чырвонай арміі з лістапада 1943 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з лістапада 1943 года на пасадзе стралка роты аўтаматчыкаў 1086-га стралковага палка.

У складзе сапёрнага аддзялення ноччу 24 чэрвеня 1944 года на паўночным захадзе ад горада Рагачоў пад моцным агнём зрабіў праходы ў драцяной загардзе і мінным полі, чым спрыяў паспяховаму прасоўванню савецкай пяхоты. 28 чэрвеня 1944 года загадам камандзіра 323-й стралковай дывізіі ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

Падчас бою 26 жніўня 1944 года ў наваколлях населенага пункта Ломжа, у складзе групы аўтаматчыкаў блакаваў і штурмаваў дот ворага, знішчыўшы пры гэтым 2 салдатаў і захапіў кулямёт. Падчас адбівання контратакі быў паранены, але поля бою не пакінуў і працягваў выконаваць баявую задачу. 30 верасня 1944 года загадам па 3-й арміі ўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].

Разведчык 1086-га стралковага палка радавы А. Я. Андрыенка 14 студзеня 1945 года, падчас удзела ў танкавым дэсанце на захадзе ад горада Люблін, пашкодзіў варожую гармату і знішчыў 5 ворагаў. Падчас наступных баёў захапіў у палон 2 афіцэраў і да 10 салдатаў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года радавы Андрыенка Аляксандр Ягоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[2].

У 1945 годзе яфрэйтар А. Я. Андрыенка быў дэмабілізаваны. Жыў у роднай вёсцы, працаваў на эксперыментальнай базе. Памер 15 сакавіка 1988 года[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. Андриенко Александр Егорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Аляксандр Ягоравіч Андрыенка на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў Буда-Кашалёўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня