wd wp Пошук:

Аляксандр Эйг

Аляксандр Эйг (1894, Шчадрын, Мінская губерня, цяпер у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі — 30 ліпеня 1938, Іерусалім) — палесцінскі батанік яўрэйскага паходжання, глава кафедры батанікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме і заснавальнік Нацыянальнага батанічнага саду Ізраіля на гары Скопус.

Біяграфія

Батанік доктар Александр Эйг саджае першае дрэва ў садзе, 1931

Эйг Александр нарадзіўся ў мястэчку Шчадрын Мінскай губерні. У 1909 эміграваў у Эрэц-Ісраэль. Вывучаў батаніку ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме. У 19261938 — загадчык аддзелам батанікі Эксперыментальнай сельскагаспадарчай станцыі (з 1929 — у складзе Яўрэйскага ўніверсітэта). У 1931 заснаваў Батанічны сад на Гары Скопус. З 1932 выкладаў батаніку ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.

У 1931—1933 — удзельнік навуковай экспедыцыі па Сірыі, Турцыі і Іраку. Калекцыя Эйга паслужыла асновай для гербарыя біялагічнага факультэта Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме. Вёў даследаванні ў вобласці агульнай батанікі, геабатанікі. Упершыню апублікаваў апісанне многіх відаў раслін, табліцу фітагеаграфічных абласцей (1931). Сярод яго прац — «Унёсак у пазнанне флоры Эрэц-Ісраэль» (1926), «Расліннасць Эрэц-Ісраэль» (1927), «Расліннасць пояса светлых глеб прыбярэжнай раўніны Эрэц-Ісраэль» (1939).

Зноскі

  1. Swartz A. Alexander Eig // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alexander Eig // author citation Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France Alexander Eig // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выкладчыкі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ізраілі
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчадрыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Іерусаліме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Батанікі Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0