wd wp Пошук:

Аляксандр Уладзіміравіч Шапо

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шапо. Аляксандр Уладзіміравіч Шапо (нар. 25 чэрвеня 1971, г. Віцебск, Віцебская вобласць) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і мастака Уладзіміра Шапо.

Скончыў у 1989 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1999 годзе — Беларускую акадэмію мастацтваў[1]. 3 1999 года ўдзельнік мастацкіх выставак[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года[2].

Жыве і працуе ў Мінску[2].

Творчасць

Працуе ў манументальнай, станковай, паркавай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял — бронза, граніт[1].

Сярод твораў: скульптуры «Вулічны музыкант» (г. Наваполацк Віцебскай вобласці), «Святы Себасцьян», «Праменад», «Педыкюр» (усе Мінск)[1], помнік дойліду Іаану ў Полацку (2012).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва[1], у прыватных зборах Беларусі і за яе межамі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Шаблон:Крыніцы/Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе
  2. 1 2 3 «ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Скульптары-манументалісты
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Скульптары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў