wd wp Пошук:

Помнік дойліду Іаану

Помнік дойліду Іаану — помнік у Полацку, прысвечаны славутаму палачаніну, дойліду Іаану, які стварыў Спаса-Праабражэнскі храм Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра. Размешчаны ў мікрараёне Аэрапорт на вуліцы Максіма Багдановіча, побач з будынкам будаўніча-мантажнага трэста № 22[1].

Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар Аляксандр Шапо[1]. Помнік пастаўлены на сродкі 17[2] полацкіх будаўнічых арганізацый і ўрачыста адкрыты 24 мая 2012 года падчас святкавання 1150-годдзя Полацка. На адкрыцці выступіў старшыня Полацкага гарвыканкама Аляксандр Пазняк[2].

Вышыня помніка складае каля 5 метраў[2], скульптура адліта з бронзы і мае вышыню 3,5 метры. Дойлід Іаан, паказаны ў манаскім абліччы, прыціскае да грудзей сваё тварэнне — царкву, якую зрабіў па замове святой Ефрасінні[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Полацк упрыгожыў помнік дойліду Іаану
  2. 1 2 3 У Полацку з’явіўся помнік дойліду Іаану — фотафакт
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дойлід Іаан
Катэгорыя·З’явіліся ў 2012 годзе
Катэгорыя·Творы Аляксандра Шапо
Катэгорыя·2012 год у Беларусі
Катэгорыя·Вуліца Багдановіча (Полацк)
Катэгорыя·Помнікі Полацка
Катэгорыя·Аэрапорт (жылы раён, Полацк)