wd wp Пошук:

Аляксандр Тамашавіч Скірмунт

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Аляксандр Скірмунт. Аляксандр Скірмунт (1793—1845[2]) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Царква ў Радчыцку. І. Сербаў, 1912 г.

Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў 1794 годзе ў сям’і Тамаша Скірмунта, харунжага пінскага. Меў брата Адама, маршалка павятовай шляхты[3].

Пінскі павятовы маршалак[4], харунжы пінскі (1815)[3].

У 1820 г. з братам Адамам падзяліў бацькаўскі маёнтак у Плотніцы, уладальнік маёнткаў Чарвенічы (489 душ у 1815), Рум ды інш. (1 255 душ у 1834)[3]. Заснавальнік Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў Радчыцку.

Надмагільны помнік А. Скірмунту. 1937

Памёр у 1845 годзе. Пахаваны ў Радчыцку каля царквы, магіла захавалася.

Сям’я

Жонка Гартэнзія з Ордаў

У шлюбе з Гартэнзій Міхайлаўнай з Ордаў (1808—1894), сястрой мастака Напалеона Орды. З ёй меў дачку Гелену (1827—1874), мастачку[3]. Гартэнзія пахавана побач з дачкой на Старых могілках у Пінску.

Зноскі

  1. 1 2 надмагілле
  2. Гарадная 1592-1863. Кроніка літоўскага мястэчка(руск.) . Праверана 26.11.2016.
  3. 1 2 3 4 Смалянчук, А. Раман Скірмунт (1868–1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю / Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — 700 с. — ISBN 978-985-23-0016-2.
  4. 1835. Гарадная выйграла суд у Скірмунта(руск.) . Праверана 26.11.2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў 1845 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Столінскім раёне
Катэгорыя·Харунжыя пінскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1793 годзе
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі пінскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы