wd wp Пошук:

Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алякса́ндр Станісла́вавіч Шымкавя́к (21 лютага 1955, Бабруйск — 21 лютага 2018, Гродна) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Бацька — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, пасля якой працаваў старшым інспектарам суднаходства. Школьнікам стаў чэмпіёнам Бабруйска па скачках у вышыню. У школе захапляўся не толькі скачкамі і баскетболам, але і грэка-рымскай барацьбой.

Пасля заканчэння бабруйскай школы паступіў у Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. У інстытуце ажаніўся са студэнткай Любоўю. Быў накіраваны па размеркаванні ў Калінінград, але з-за смерці бацькі вярнуўся з жонкай у Бабруйск, дзе стаў выкладаць у аўтатранспартным тэхнікуме. Быў сакратаром камсамольскай арганізацыі навучальнай установы, вёў у тэхнікуме секцыю па жаночым баскетболе.

Неўзабаве перайшоў працаваць трэнерам па баскетболе ў дзіцяча-юнацкую спартыўную школу № 2 Бабруйска, дзе стварыў першы ў Беларусі прафесійны жаночы баскетбольны клуб «Гермес». Гэта каманда заваявала срэбраныя медалі беларускага чэмпіянату.

У 1998 годзе пераехаў у Гродна. Праз два гады пад яго кіраўніцтвам баскетбольны клуб «Алімпія» заваяваў золата рэспубліканскага чэмпіянату. У наступныя гады «Алімпія» агулам 8 разоў заваёўвала залатыя ўзнагароды на першынстве краіны[1]. У 2013 годзе «Алімпія» выйграла розыгрыш Балтыйскай лігі[2]. Стварыў у Гродне добрую сістэму падрыхтоўкі баскетбалістак, ад юнацкай школы да прафесійнай каманды, якая з’яўлялася кузняй для нацыянальнай зборнай[3].

З 1998 па 2017 гады ўзначальваў моладзевыя зборныя Беларусі. У 2013 годзе пад яго кіраўніцтвам жаночая моладзевая зборная заняла чацвёртае месца на Чэмпіянаце Еўропы[4].

У 2015 годзе перанёс аперацыю на сэрцы, але вярнуўся да трэнерскай дзейнасці.

Раніцай 21 лютага 2018 года правёў трэніроўку, а ўвечары яго не стала.

Асабістае жыццё

Першая жонка Любоў захварэла пасля Чарнобыля і памерла ад анкалогіі, пакінуўшы сына Вячаслава. Баскетбалістка Вікторыя Дацун, капітан каманды «Гермес», дапамагала трэнеру даглядаць за паралізаванай жонкай, глядзець за маленькім сынам. Доўгі час Шымкавяк і Дацун жылі ў грамадзянскім шлюбе. Калі яго ў 1998 годзе запрасілі працаваць трэнерам у Гродна, пара распісалася. Ад гэтага шлюбу нарадзілася дачка Аляксандра.

Дасягненні

Узнагароды

Сямейная пара Шымкавяк і Дацун — трэнеры-выкладчыкі па баскетболе вышэйшай катэгорыі Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву.

Зноскі

  1. Фанат своего дела. Человек, который делал невозможное. Умер Александр Шимковяк(руск.) . hrodna.life (22 лютага 2018). Праверана 16 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)
  2. У Гародні памёр трэнер Аляксандр Шымкавяк (нявызн.). Радыё Рацыя (22 лютага 2018). Праверана 16 чэрвеня 2018.
  3. Путь на «Спортивный Олимп» Александра Шимковяка(руск.) . Гродзенская праўда (12 студзеня 2017). Праверана 16 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)
  4. Известный гродненский тренер Александр Шимковяк ушел из жизни(руск.) . Гродзенская праўда (22 лютага 2018). Праверана 16 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)
  5. Шымкавяк Аляксандр Станіслававіч (нявызн.). Узнагароды Беларусі. Праверана 16 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)
  6. Александр Лукашенко вручил премии Президента Беларуси «За духовное возрождение», специальные премии Президента деятелям культуры и искусства и «Белорусский спортивный Олимп»(руск.)  (недаступная спасылка). Гродзенская праўда (11 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2018. Праверана 16 чэрвеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 21 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра баскетбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Беларускі спартыўны Алімп»
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Трэнеры «Гермеса» Бабруйск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Баскетбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Трэнеры «Алімпіі» Гродна
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты