wd wp Пошук:

Аляксандр Рычардавіч Суліма

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Суліма (нар. 1 жніўня 1979, Гродна) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2006). У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у гродзенскім «Нёмане».

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскага футбола, доўгі час гуляў за гродзенскі «Нёман». З 2005 года быў асноўным брамнікам мінскага МТЗ-РІПА, а ў 2010 годзе падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». У 2012 годзе замацаваўся ў аснове дынамаўцаў і быў прызнаны заўзятарамі лепшым іграком клуба ў сезоне.

У сезоне 2013 быў выцеснены Аляксандрам Гутарам, і толькі ў жніўні заняў месца ў асноўным складзе. У кастрычніку 2013 года разам з Сяргеем Паліцевічам быў пераведзены ў дубль[3], а потым кантракт з «Дынама» быў скасаваны[4].

У студзені 2014 года вярнуўся ў склад «Нёмана»[5]. Спачатку быў асноўным брамнікам, але 25 мая 2014 у матчы з «Белшынай» прапусціў 3 галы пасля грубых памылак і у другім тайме быў заменены на Маруса Рапаліса. У далейшым Рапаліс стаў асноўным брамнікам. У жніўні 2014 года Суліма вярнуўся ў браму, але пасля чарговага няўдалага матча (31 жніўня 2014 года супраць БАТЭ, лік 1:2) перастаў трапляць у склад і больш на полі ў сезоне 2014 не з’яўляўся. У снежні 2014 года пакінуў «Нёман» па заканчэнні кантракта[6][7].

Міжнародная кар’ера

Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Трэнерская кар’ера

У красавіку 2015 года папоўніў трэнерскі штаб моладзевай зборнай Беларусі ў якасці трэнера брамнікаў. У чэрвені 2019 года, з прызначэннем Міхаіла Мархеля, які раней узначальваў моладзевую зборную, галоўным трэнерам нацынальнай зборнай Беларусі, Суліма ўвайшоў у яго штаб[8]. У 2021 годзе заставаўся трэнерам брамнікам збронай пасля прызначэння галоўным трэнерам Георгія Кандрацьева, пакінуў штаб зборнай у лістападзе 2021 года[9].

У студзені 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у гродзенскім «Нёмане»[10].

Дасягненні

Зноскі

  1. Aleksandr Sulima // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Sulima // FBref.com
  3. Минское «Динамо»: «Политевич и Сулима переведены в дубль на основе анализа» (руск.)
  4. Александр Сулима покинул минское «Динамо» (руск.)
  5. Футбол. Александр Сулима вернулся в «Неман» (руск.)
  6. Александр Сулима: «В „Немане“ работал до конца и понимал, что в Гродно не останусь и меня здесь не оставят» (руск.)
  7. Рапалис, Ясинский и Зубович могут покинуть «Неман» (руск.)
  8. Кондратьев, Юрий Мархель, Сулима и Ровнейко войдут в штаб Михаила Мархеля в сборной Беларуси (руск.)
  9. Александр Сулима покинул тренерский штаб сборной Беларуси (руск.)
  10. Сулима вошел в тренерский штаб “Немана” (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман-2 Гродна
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Лада Тальяці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных