У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барсукоў. Аляксандр Пятровіч Барсукоў (29 красавіка 1965, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Мінску з 29 кастрычніка 2020 года, генерал-лейтэнант міліцыі (2020).
Намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2017—2020). Адзін з кіраўнікоў сілавых структур, якія прымалі ўдзел у падаўленні акцый пратэсту 2020 года.
Нарадзіўся 29 красавіка 1965 года ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці БССР.
З 1983 па 1985 год праходзіў тэрміновую ваенную службу ва Узброеных Сілах СССР.
На службе ў органах унутраных спраў з 1985 года.
У 1986 годзе працаваў сяржантам міліцыі ўзвода па абслугоўванні Цэнтральнага раёна Гомеля асобнага батальёна патрульна-паставой службы міліцыі УУС Гомеля, прымаў удзел у эвакуацыі мясцовых жыхароў і ахове правапарадку ў раёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Да пераезду ў Мінск чатыры гады служыў следчым у АУС Веткаўскага райвыканкама[1].
У 1990 годзе скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзэ[2].
Пазней праходзіў службу на розных пасадах у АМАПе пры МУС Рэспублікі Беларусь.
У 1997 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь.
З 1999 па 2002 год працаваў намеснікам начальніка Цэнтральнага РУУС Мінска(бел. (тар.)) бел. — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі.
З 2002 па 2007 год быў камандзірам палка патрульна-паставой службы міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама, затым працаваў намеснікам начальніка УУС Мінскага аблвыканкама(бел. (тар.)) бел. — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі.
З 2007 па 2011 год праходзіў службу ў розных кіруючых пасадах Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС, узначальваў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС.
Неаднаразова асабіста каардынаваў разгоны акцый пратэсту ў Мінску[3]. Пасля жорсткага разгону ў Мінску акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года па выніках правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года Барсукоў заявіў, што падчас гэтых падзей пацярпела ў дзясяткі больш міліцыянтаў, чым дэманстрантаў[4].
C 21 кастрычніка 2011 года[5] па 10 лістапада 2017 года працаваў начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама.
З 10 лістапада 2017 года[6] па 24 снежня 2019 года быў намеснікам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
24 снежня 2019 года прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі[7].
З’яўляўся адным з кіраўнікоў, якія займаліся задушэннем масавых пратэстаў па выніках прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Нягледзячы на шматлікія сведчанні[8][9] здзекаў, прыніжэнняў і катаванняў затрыманых у ходзе масавых пратэстаў, вечарам 13 жніўня Барсукоў заявіў, што «ніякіх здзекаў не было»[10].
З 29 кастрычніка 2020 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па горадзе Мінску, прысвоена званне генерал-лейтэнант міліцыі.
Аляксандр Барсукоў неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза[11]. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года у 2012 годзе Савет Еўрапейскага Саюза прызнаў Барсукова як начальніка ГУУС Мінгарвыканкама, які шэраг гадоў кіраваў дзеяньнямі міліцыі супраць вулічных пратэстоўцаў, адказным за рэпрэсіі супраць каля дзясятка мірных дэманстрантаў у Мінску, якія пазней былі асуджаны за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах[11][3]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[12].
31 жніўня 2020 года Барсукоў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзеная бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовы забарону на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву у сувязі з тым, што сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў[13][14].
2 кастрычніка 2020 года Барсукоў быў зноўку ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага Саюза прызнаў, што Барсукоў застаўся актыўным у рэжыме Лукашэнкі[прыбраць шаблон] як інспектар па гораду Мінску, адказным за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якая праводзіцца сіламі МУС пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, у прыватнасці, за адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, а таксама за запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[15]. Акрамя таго, Барсукова ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[16], Канада[17], Швейцарыя[18][19].
2 кастрычніка 2020 года ЗША ўключылі Барсукова ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб як аднаго з кіраўнікоў служб бяспекі, адказных за жорсткае падаўленне пратэстаў[20] [21].