wd wp Пошук:

Аляксандр Пятровіч Азончык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Азончык.

Аляксандр Пятровіч Азончык (15 лютага 1954, Кавенева, Вілейскі раён17 кастрычніка 2019) — беларускі дызайнер, мастак, выкладчык, сцэнограф.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Кавенева Мінскай вобласці. У 1979 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. В. Чарнышова, І. Я. Герасіменка. Загадчык кафедры дызайна Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1995), дацэнт кафедры дызайна Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004).

З 1979 года прымае ўдзел у выставах, конкурсах у Эстоніі (Талін, 1986) — сярэбраны медаль міжнароднага конкурсу аўтарскіх фільмаў «УНИКА», Германіі (Бадэн-Бадэн, 1989), Беларусі (Мінск, 1995).

Член Беларускага саюза дызайнераў з 1997 года.

Творчасць

Сярод асноўных прац — аўтарскія фільмы «Хваляванне», «Дом», «Дрэва». Аўтар вучэбных праграм па прадметах «Вобразнае мадэляванне віртуальнага асяроддзя»[4], «Вобразнае мадэляванне сродкаў візуальнай інфармацыі» і інш. Таксама аўтар навуковых артыкулаў: «Фактура «паверхні» віртуальнага асяроддзя»[5], «Некаторыя погляды на сучасную фатаграфію ў працэсе падрыхтоўкі дызайнераў»[6].

Асноўныя праекты:

  1. Дызайн міжнароднай выставы «Чарнобыль і Беларусь», прысвечанай 20-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (2006).
  2. Дызайн-праект выставы «Чарнобыль - шляхі вырашэння», прысвечанай 25-годдзю Чарнобыльскай катастрофы і экспанавалася ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры (2011).
  3. Распрацоўка дызайн-праектаў інтэр’ераў фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Алімп» на плошчы Я.Коласа (2008).
  4. Распрацоўка дызайн-праектаў інтэр’ераў індывідуальнага жылля ў Мінску, Мінскім раёне, у Маскве (2010).
  5. «Навукова-метадычны семінар па дызайне». Серыя навучальных фільмаў па лекцый О.В.Чернышева, 2013: «Стужачка даўжынёй 9 з паловай мільёнаў кіламетраў», «Істотнае існаванне сутнасці», «І захапіўся ён на сёмае неба», «Мы здзічэлі», «Узроўні ўзаемадзеяння …», «Пранікальная здольнасць дызайнера».
  6. «Сон канца і пачатку». Аўтарскі фільм пра Чэслава Немэна, 2014.

Літаратура

Спасылкі

  1. https://fsc.bsu.by/ru/azonchik-aleksandr-petrovich/
  2. https://fsc.bsu.by/ru/pamyati-aleksandra-petrovicha-azonchika/
  3. https://professorrating.org/professor.php?id=95993#gsc.tab=0
  4. https://elib.bsu.by/handle/123456789/208939
  5. https://elib.bsu.by/handle/123456789/211702
  6. https://elib.bsu.by/handle/123456789/187983
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Сцэнографы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза дызайнераў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дызайнеры Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне