wd wp Пошук:

Аляксандр Пронскі

Аляксандр Пронскі (каля 1550 — каля 1595) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

У маладосці пры двары французскага караля Карла IX. У 1573 быў у складзе пасольства па запрашэнні на трон Рэчы Паспалітай Генрыка Валезы. У 1575 падтрымаў абранне на трон Стэфана Баторыя.

З 1576 стольнік ВКЛ, з 1580 староста луцкі.

Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне.

Пасля смерці Стэфана Баторыя прытрымліваўся габсбургскай арыентацыі, выступаў за абранне эрцгерцага Максіміліяна на трон Рэчы Паспалітай. Удзельнічаў у бітве пад Бычынай 24 студзеня 1588 і разам з Максіміліянам трапіў у няволю да прыхільнікаў Жыгімонта III; быў пазбаўлены пасад і эмігрыраваў у Прагу.

Пасля вяртання абраны паслом на сойм 1590—1591. З 1591 кашталян троцкі.

Адстойваў суверэнітэт ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Вызнаваў кальвінізм.

Сям’я

З княскага роду Пронскіх, сын кіеўскага ваяводы Сямёна-Фрыдэрыка і Фядоры Багавіцінавіч.

Жанаты з Фядорай Сангушкай, дачкой гетмана Рамана Сангушкі, меў сыноў Юліюша Эліяша (? — 1613) і Аляксандра Актавіяна (? — 1638), якому было прысвечана першае выданне твора Міхалона Літвіна «Пра норавы татар, літвінаў і маскавітаў». На сынах Аляксандра Фрыдрыхавіча род Пронскіх у ВКЛ згас.

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты луцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Стольнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Кашталяны троцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пронскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы