wd wp Пошук:

Аляксандр Паўлавіч Смародскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смародскі. Алякса́ндр Па́ўлавіч Смаро́дскі[1] (1850 — 24 кастрычніка 1910[1]) — беларускі педагог, пісьменнік, краязнавец, грамадскі дзеяч.

Скончыў Пецярбургскі гістарычна-філалагічны інстытут у 1876[1] годзе. З 1876 года працаваў выкладчыкам Мінскай гімназіі, потым з 1878 года — сакратаром Мінскага губернскага статыстьгчнага камітэта. У 19041905 гадах рэдактар і выдавец вялікадзяржаўна-шавіністычнай газеты «Белорусский вестник»[2]. У 1880-я актыўна вывучаў і сістэматызаваў мінулае і сучаснае Мінскай губерні, у выніку напісаў шэраг прац, якія сталі пэўным унёскам у справу развіцця археалогіі і гістарычнага краязнаўства на Беларусі.

Найбольш вядомыя з іх: «3 нагоды 50-годдзя ўз’яднання ўніятаў з праваслаўнай царквой» (1889) «Стагоддзе Мінскай губерні» (1892), «Дзявяты археалагічны з’езд у Вільні» (1893), якая змяшчае бібліяграфічны паказальнік твораў, артыкулаў, нататак, што адносяцца да прадмету археалогіі па Мінскай губерні.

Зноскі

  1. 1 2 3 БелЭн, 2002
  2. Конон, В. М. Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала XX в. / В. М, АН Белорусской ССР, Институт философии и права; [Редактор С. Х. Александрович]. — Мн.: Наука и техника, 1985. — 200 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Педагогі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1850 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскай губернскай гімназіі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі