wd wp Пошук:

Аляксандр Навумавіч Амітон

Аляксандр Навумавіч Аміто́н (7 (20) снежня 1911, г. Варшава — 6 мая 1969) — савецкі скрыпач і педагог. Заслужаны артыст БССР (1940). Прафесар (1947).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Варшаве ў сям’і краўца Навума Восіпавіча Амітона і Фрэйды Барысаўны, якія паходзілі з сем’яў варшаўскіх яўрэяў ашкеназаў. Апроч ідыш, у сям’і размаўлялі па-польску, і пры нараджэнні хлопчык атрымаў імя Олюш. У 1911 годзе сям’я пераехала ў Марыупаль, асцерагаючыся Першай сусветнай вайны, а пазней — у 1924 годзе — у Маскву.

Вучыўся ў Маскве ў Музычнай школе імя Гнесіных. У 1935 скончыў Маскоўскую кансерваторыю і аспірантуру пры ёй у 1937. Член КПСС з 1940 года[1]. У 1937—1941 і 1944—1951 гг.[2] выкладаў і быў дэканам струннага факультэта Беларускай кансерваторыі. У 1940 загадчык кафедры струнных інструментаў, а ў 1951 — прафесар кансерваторыі.

Як скрыпач-саліст і ансамбліст шмат выступаў у канцэртах, меў у рэпертуары і творы беларускіх кампазітараў[1].

Са студзеня па кастрычнік 1943 г. выкладаў у Саратаўскай кансерваторыі[3].

У 1951—1957 прафесар Бакінскай кансерваторыі, затым загадваў кафедрай струнных інструментаў у Новасібірскай кансерваторыі. З 1967 г — першы загадчык кафедры струнных інструментаў Растоўскага музычна-педагагічнага інстытута[4].

Узнагароды

Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу скрыпачоў, віяланчэлістаў і піяністаў (19371938)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Аміто́н Аляксандр Навумавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.
  2. Кафедра струнных смычковых інструментаў (нявызн.) (недаступная спасылка). Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2013. Праверана 13 студзеня 2014.
  3. Амитон Александр Наумович (нявызн.) (недаступная спасылка). Саратовская консерватория. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2014. Праверана 13 студзеня 2014.
  4. Известные педагоги прошлых лет (нявызн.). Учебные заведения (9 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2014. Праверана 13 студзеня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 6 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Растове-на-Доне
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Бакінскай музычнай акадэміі
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта