wd wp Пошук:

Аляксандр Міхайлавіч Гоманаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гоманаў. Аляксандр Міхайлавіч Гоманаў (нар. 1955, Слаўгарад) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

У 1971—1975 гг. вучыўся ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, у 1980—1986 гг. — у Беларускім політэхнічным інстытуце на аддзяленні архітэктуры. У 1975—1978 гг. служыў у Савецкай Арміі.

З 1975 г. працаваў у Касцюковіцкім райвыканкаме Магілёўскай вобласці інжынерам-інспектарам дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага кантролю, архітэктарам у праектных інстытутах: Белкалгасбуд, Дзяржаўны праектны інстытут № 12, Ваенпраект.

Праекты

За гэты час быў аўтарам і сааўтарам шматлікіх будаўнічых аб’ектаў: Дом ваеннага аддзялення па вуліцы Я. Коласа, адміністрацыйна-бытавы корпус на вуліцы Лынькова, комплекс шматпавярховых жылых дамоў на вуліцы Сурганава і Бяды, гасцініца на вуліцы Трактарнай і інш. (г. Мінск), гасцініца (г. Рыга), 9-14-павярховыя жылыя дамы (г. Смаленск).

Сумесна з турэцкай фірмай «Энка» прымаў удзел у праектаванні вайсковых жылых гарадкоў (г. Барысаў), з фінскай фірмай «Хакі» (г. Мар’іна Горка) і інш.

У сааўтарстве зрабіў іканастас у вёсцы Слабодка Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, рэстаўрацыю касцёла ў горадзе Дзяржынск і пабудаваў плябанію.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слаўгарадзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Архітэктары Смаленска
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Рыгі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў