У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арцюхін. Аляксандр Міхайлавіч Арцюхін (нар. 15 снежня 1952, с. Масалова[ru], Шылаўскі раён, Разанская вобласць) — беларускі архітэктар.
Скончыў у 1975 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1975 года — архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік брыгады, галоўны архітэктар праектаў, з 1987 года — начальнік архітэктурна-планіровачнага аддзела ў Мінскграмадзянпраекце[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў г. Мінск[1].
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): сквер па вул. Прытыцкага ў Мінску (1977), добраўпарадкаванне вул. Савецкай у Лагойску (1981), ПДП Паўночна-Заходняга жылога раёна (1981, карэктоўка), забудова праспектаў Міру (1982), Леніна (1986), мікрараёнаў № 4, 6, 6а (1983) у Жодзіне, ПДП жылога раёна (1981), праекты забудовы мікрараёна Гайдукоўка ў Радашковічах, мікрараёнаў № 15—16 у Салігорску, па вул. Саўгаснай у Барысаве (1983), мікрараёна № 4 і ПДП цэнтральнай часткі Стоўбцаў (1985)[1]; Дом культуры[ru] ў г. Маладзечна (1986—1988, будаўніцтва 1988—2002, у сааўстарстве з У. Ф. Даніленкам, В. М. Батузавай)[2]; праекты забудовы мікрараёнаў № 3, 4 па вул. Горкага (1977—1989, у сааўтарстве з А. І. Патапавай, Л. П. Гарбачоваай); ПДП па Хажоўскай шашы (1989, у сааўтарстве з Л. П. Гарбачоваай) у г. Маладзечна[3]; Свята-Пакроўская царква ў Мінску (1997; у сааўтарстве з М. Дзятко)[4]; рэспубліканскі горналыжны цэнтр «Сілічы» ў Лагойскім раёне (2004—2005; у аўтарскім калектыве)[5]; храм у гонар іконы Божай Маці «Дзяржаўная» Свята-Лізавецінскага манастыра (2008; сааўтар М. Дзятко)[6].