wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Плавінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Плавінскі. Аляксандр Мікалаевіч Плавінскі (9 студзеня 1952, Мінск — ліпень 2019) — беларускі археолаг.

Біяграфія

Скончыў у 1976 годзе БДУ, у якім працаваў з 1975[1]. З канца 1980-х гадоў актыўна выступаў за беларусізацыю, за навучанне на беларускай мове, падтрымліваў беларускія арганізацыі[2]. У 19871993 дырэктар музея гісторыі ўніверсітэта, у 19932001 — загадчык вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ[1].

Памёр у ліпені 2019 года ад спынення сэрца[2]. Развітанне адбылося 9 ліпеня ў сямейным коле. Цела крэміравалі і пахавалі на Паўночных могілках побач з бацькамі[2].

Навуковая дзейнасць

Прымаў удзел у раскопках Мінска, Рагачова, гарадзішча Вішчын, археалагічных помнікаў каля в. Кавальцы. Сумесна з В. Н. Рабцэвічам праводзіў раскопкі курганных могільнікаў Ветачка, Гадзілавічы, Каласы, Мадора, Цагельня, Юдзічы Гомельскай вобласці, Гаравец, Навасёлкі, Нагаўкі, Наўры, Мілты, Таўкачэвічы 1-я, Харчычы Мінскай вобласці, Ахрэмаўцы, Опса, Укля Віцебскай вобласці. Вывучаў пахавальныя помнікі IX—XIII стст., раннекругавую кераміку, займаўся кансервацыяй і рэстаўрацыяй археалагічных знаходак. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка «Гістарычнае краязнаўства Беларусі»[1].

Сям’я

Мае двух сыноў, Мікалая і Уладзіміра, якія таксама з’яўляюцца археолагамі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Біяграфія на сайце БДУ
  2. 1 2 3 4 Памёр археолаг Аляксандр Плавінскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Археолагі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня