wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Макарэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макарэвіч. Аляксандр (Алесь) Мікалаевіч Макарэвіч (нар. 24 лютага 1963, в. Леніна, Добрушскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, педагог. Доктар філалагічных навук (2001).

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут у 1984 годзе, працуе ў ім (цяпер Магілёўскі ўніверсітэт); у 2001—2015 загадчык кафедры беларускай літаратуры, з 2015 — прафесар кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый гісторыка-філалагічнага факультэта.

Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.

Навуковая дзейнасць

Даследуе гісторыю жанравага і стылявога развіцця беларускай прозы XIX—XX стст., выкладанне беларускай літаратуры па сістэме перспектыўных ліній. Аўтар манаграфій «У розных стылявых плынях: Праблема жанру і стылю ў апавяданнях 20-х гадоў М. Гарэцкага і Ц. Гартнага» (1995), «Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай прозе XIX — пачатку XX ст.» (1999), сааўтар падручніка «Гісторыя беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (1998), аўтар метадычных дапаможнікаў і інш.

Узнагароды

Узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003), ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2010), граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Добрушскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага