.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алякса́ндр Мікала́евіч Ку́льчы (нар. 1 лістапада 1973, Гомель, Беларуская ССР, БССР) — беларускі футбаліст і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (1996—2012). Найлепшы футбаліст Беларусі (2009). 7 чэрвеня 2012 года стаў першым беларускім футбалістам, які прыняў удзел у 100 гульнях за нацыянальную зборную. Уваходзіць у Клуб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў.
У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам моладзевага складу маскоўскага «Дынама».
У чэрвені 2012 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Іртыш», але клуб не змог заявіць яго праз праблемы з трансферам і кантракт быў ануляваны ў ліпені таго ж года[3]. 18 ліпеня 2012 года падпісаў кантракт з клубам «Сібір» з Новасібірска[4]. У студзені 2013 году ізноў падпісаў кантракт з клубам «Іртыш» тэрмінам на адзін год[5], але ўжо ў ліпені кантракт быў скасаваны[6], пасля чаго Кульчы завяршыў прафесійную кар’еру[7].
У жніўні 2014 года ўвайшоў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі[8]. У 2016—2017 гадах працаваў трэнерам у структуры маскоўскага «Дынама».
У чэрвені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Гомеля»[9], дзе стаў дапамагаць Аляксею Мяркулаву. У верасні 2019 года, пасля звальнення Мяркулава, стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Гомеля»[10]. Пад кіраўніцтвам Кульчыя «Гомель» не здолеў падняцца з перадапошняга радка і па выніках сезона 2019 пакінуў Вышэйшую лігу, пасля чаго Кульчы пакінуў клуб.
У студзені 2020 года зноў апынуўся ў маскоўскім «Дынама», дзе ўзначаліў моладзевы склад[11]. У верасні 2020 года, пасля адстаўкі Кірыла Новікава, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера асноўнай каманды «Дынама»[12]. Кіраваў дынамаўцамі ў адным матчы Прэм’ер-лігі — 4 кастрычніка супраць «Краснадара» (2:0), пасля чаго неўзабаве новым трэнерам быў прызначаны Сандра Шварц, а Кульчы вярнуўся ў моладзевую каманду.