wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Высоцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Высоцкі. Аляксандр Мікалаевіч Высоцкі (нар. 27 чэрвеня 1953, Мінск) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст), Мінскую вышэйшую партыйную школу (вышэйшая партыйна-палітычная адукацыя).

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў кінамеханікам у кінатэатры «Вымпел» горада Мінска. Працаваў слесарам, інжынерам-тэхнолагам, майстрам, сакратаром парткама аўтапрычэпнай вытворчасці, намеснікам дырэктара аўтапрычэпнай вытворчасці па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню, намеснікам начальніка ўпраўлення кадраў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі аўтамабільны завод». Займаў пасаду старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі аўтамабільны завод» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў прамысловасці.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы