Аляксандр Мацвеевіч Матросаў (5 лютага 1924 Екацярынаслаў — 27 лютага 1943 Чарнушкі, Калінінская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (19.06.1943[2]), чырвонаармеец. Загінуў у 19 гадоў, закрыўшы сваімі грудзьмі амбразуру нямецкага дзота, даўшы магчымасць байцам свайго ўзвода здзейсніць атаку апорнага пункта. Яго подзвіг шырока асвятляўся ў газетах, часопісах, літаратуры, кіно і стаў у рускай мове устойлівым выразам («грудзьмі на амбразуру»).
Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Матросаў неаднаразова звяртаўся з пісьмовымі просьбамі накіраваць яго на фронт. У верасні 1942 года быў прызваны Кіраўскім РВК горада Уфы ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і пачаў вучобу ў Краснахолмскім пяхотным вучылішчы з 30 верасня курсантам 5 роты (Чкалаўская вобласць). У лістападзе 1942 года ўступіў у ВЛКСМ. У снежні 1942 года разам з курсантамі вучылішча адпраўлены на зборны пункт у Астрахань на вучэнні.
18 студзеня 1943 года са станцыі Платаўка Чкалаўскай вобласці разам з курсантамі вучылішча добраахвотнікам у складзе маршавай роты, адправіўся на Калінінскі фронт. 12 лютага 1943 года Матросаў прыбыў у частку, служыў у складзе 2-га асобнага стралковага батальёна (па іншых дадзеных у 1-й роце 3-га батальёна) 91-й асобнай Сібірскай добраахвотніцкай брыгады імя І. В. Сталіна (пазней 254-й гвардзейскі стралковы полк 56-й гвардзейскай стралковай дывізіі, Калінінскі фронт), абраны групкамсоргам і прызначаны агітатарам ўзвода. 15 лютага 1943 году, а 18:00, 91-я брыгада выступіла ад станцыі Зямцы у напрамку горада Локня. З 25 лютага 1943 года на фронце.
25 лютага 1943 года 91-я брыгада двзюма батальёнамі вяла наступальныя баі за населеныя пункты Чорнае і Брутава. 26 лютага 1943 года 91-я брыгада часткай сіл 2-га батальёна выйшла ў раён вёскі Пляцень (Паўночны), маючы задачай ударам ў фланг знішчыць праціўніка, які абараняўся вёскі Чарнушкі і Чорная, і авалодаць імі. З фронту на Чарнушкі наступаў 4-й батальён.
27 лютага 1943 года гераічна загінуў у баі ў раёне вёскі Чарнушкі Лакнянскага раёна Калінінскай вобласці (з 2 кастрычніка 1957 года — Пскоўскай вобласці). Пахаваны там жа ў вёсцы, а ў 1948 годзе яго прах быў перапахаваны ў горадзе Вялікія Лукі Вялікалуцкай вобласці (з 2 кастрычніка 1957 года — Пскоўскай вобласці).
Імем Аляксандра Матросава названы шэраг вуліц і паркаў ў многіх гарадах Расіі і краін СНД. На месцы гібелі Аляксандра Матросава створаны мемарыяльны комплекс. Помнікі А. М. Матросаву ўсталяваны ў шматлікіх гарадах (Вялікія Лукі (1978) і інш.).
У 1944 і 1963 гадах выпушчаныя паштовыя маркі СССР. У 1983 годзе да 40-годдзя з дня гібелі героя выпушчаны паштовы мастацкі маркіраваны канверт.