wd wp Пошук:

Міхаіл Андрэевіч Белуш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белуш. Міхаіл Андрэевіч Белуш (27 лістапада 1927, в. Руда Ліпічанская, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць — 16 чэрвеня 1944, в. Купіск, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну[1], загінуў у баі.

Біяграфія

З мая 1943 радавы партызанскага атрада «Кастрычнік» партызанскай брыгады Першамайская Баранавіцкай вобласці[1]. Атрад базаваўся ў Ліпічанскай пушчы. На рахунку Міхаіла Белуша 8 падарваных варожых эшалонаў[1].

Гібель

16 чэрвеня 1944 года партызаны атрада «Кастрычнік» ўступілі ў бой з мясцовым гарнізонам у вёсцы Купіск.

Паводле савецкай афіцыйнай версіі, становішча партызан ускладнялася тым, што на іх шляху быў варожы дзот, з двух амбразур якога білі кулямёты. Міхаіл Белуш са звязкай гранат прарваўся на перадавую і змог абясшкодзіць адну амбразуру, аднак другая працягвала страляць. Тады Міхаіл паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава і накрыў сваім целам амбразуру[2], дазволіўшы свайму атраду прарвацца на пазіцыі ворага.

Паводле сведчанняў мясцовага старажыла Віктара Карабача, якія пераказаў Зміцер Бартосік, Міхаіла Белуша і яго таварыша забіў з аўтамата паліцай. Існуе таксама версія, што закрыў грудзьмі амбразуру Мікалай Кадура, пахаваны затым на мясцовых могілках, а Белуша прызначылі героем таму, што быў камсамольцам[3].

Ушанаванне памяці

Пасля заканчэння вайны яго астанкі перанеслі ў брацкую магілу ў Карэліцкім раёне. На месцы яго гібелі ў вёсцы Купіск, а таксама на радзіме ў вёсцы Руда Ліпічанская, пастаўлены помнікі.

Міхаіл Андрэевіч Белуш быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны першай ступені[4].

Імем Міхаіла Белуша названы вуліцы ў Дзятлаве, Гродна, Навагрудку, Карэлічах, Мастах, вёсцы Руда Ліпічанская. Яго імя было прысвоена швейнай фабрыцы ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. У савецкі час імя М. А. Белуша традыцыйна прысвойвалася піянерскім арганізацыям і школам Беларусі[4].

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8. — С. 82
  2. СОВЕРШИТЬ НЕВОЗМОЖНОЕ: О известных и неизвестных героях Великой Отечественной(нявызн.) (недаступная спасылка). Издательский дом «Первое сентября». Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 25 ліпеня 2010.
  3. З. Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы… — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016. — С. 193—198
  4. 1 2 Я.Н. Мараш, И. Ковкель, А.С. Себастьян. Историко-экономический очерк «Города Белоруссии: МОСТЫ». — Минск: Беларусь, 1986. — С. 66-67. — 111 с.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 16 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Карэліцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Воіны, якія закрылі целам амбразуру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара