У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марыконі. Аляксандр Марыконі (літ.: Aleksandras Morikonis, польск.: Aleksander Morikoni (Morykoni); 1686, Літва — 19 лістапада 1751[1], Вільня[2]) — святар, педагог.
Паходзіў з італьянскага шляхецкага роду, які асеў у Вялікім княстве Літоўскім[3]. Прафесар рыторыкі ў Гродна (1716—1717) і Плоцку (1717—1718), а потым — філасофіі і матэматыкі ў Полацку (1722—1723). З 1723 па 1729 гг. — пенітэнцыярый у Рыме. Прафесар палемічнай тэалогіі ў Вільні (1730—1731). З 1732 па 1735 гг. — сакратар правінцыяла Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса[4]. Узначальваў езуіцкія калегіумы ў Нясвіжы (1731—1732)[5], Варшаве (1740—1743)[6] і Полацку (1743—1746)[7]. З 1735 па 1740 гг. — рэктар навіцыяту[8], а з 1749 па 1751 гг. — рэктар Дому ІІІ прабацыі ў Вільні[2].