wd wp Пошук:

Аляксандр Марыконі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марыконі. Аляксандр Марыконі (літ.: Aleksandras Morikonis, польск.: Aleksander Morikoni (Morykoni); 1686, Літва — 19 лістапада 1751[1], Вільня[2]) — святар, педагог.

Паходзіў з італьянскага шляхецкага роду, які асеў у Вялікім княстве Літоўскім[3]. Прафесар рыторыкі ў Гродна (1716—1717) і Плоцку (1717—1718), а потым — філасофіі і матэматыкі ў Полацку (1722—1723). З 1723 па 1729 гг. — пенітэнцыярый у Рыме. Прафесар палемічнай тэалогіі ў Вільні (1730—1731). З 1732 па 1735 гг. — сакратар правінцыяла Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса[4]. Узначальваў езуіцкія калегіумы ў Нясвіжы (1731—1732)[5], Варшаве (1740—1743)[6] і Полацку (1743—1746)[7]. З 1735 па 1740 гг. — рэктар навіцыяту[8], а з 1749 па 1751 гг. — рэктар Дому ІІІ прабацыі ў Вільні[2].

Зноскі

  1. Archivum Historicum Societatis Iesu. General Index LI — LX. 1982—1991. — Roma: Institutum Historicum S. I., 2003. — p. 129.
  2. 1 2 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  3. https://lt.wikipedia.org/wiki/Morikoniai
  4. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  5. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  6. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  7. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  8. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Марыконі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1751 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1686 годзе