wd wp Пошук:

Аляксандр Леанідавіч Зімоўскі

Алякса́ндр Леані́давіч Зімо́ўскі (нар. 10 студзеня 1961) — журналіст, дзяржаўны дзеяч Беларусі. Кіраўнік Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (2005—2010), член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2005—2008), прапагандыст рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел..

Біяграфія

Нарадзіўся 10 студзеня 1961 года ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Служыў у савецкім войску (1979—1984). Скончыў тры курсы факультэта ваеннай журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1980—1983), факультэт банкаўскай справы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (2007). Быў працоўным Барысаўскай райаграпрамтэхнікі, карэспандэнтам шэрагу газет і часопісаў («Дзелавы веснік», «Чалавек і эканоміка», «Нацыянальная эканамічная газета»), карэспандэнтам і палітычным аглядальнікам службы інфармацыі тэлебачання інфармацыйнага агенцтва Белтэлерадыёкампаніі, працаваў у Югаславіі падчас ваеннага канфлікту на Балканах (1998—1999). З 2000 па 2002 гады — намеснік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. З 1995 г. па 2001 г. вёў інфармацыйна-аналітычную праграму «Рэзананс» на Беларускім тэлебачанні. У 2002 годзе стаў генеральным дырэктарам ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».

22 снежня 2005 года прызначаны кіраўніком Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. 28 снежня 2010 года звольнены з пасады на карысць Генадзя Давыдзькі[1][2].

Па квоце прэзідэнта ў 2004 годзе стаў членам Савета Рэспублікі. Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Перабраўся ў Расію, ад 2011 года жыве ў Санкт-Пецярбургу, дзе працуе медыя-кансультантам. У гэтым жа годзе заснаваў інтэрнэт-рэсурс inosmi.by[3]. Быў калумністам партала навін naviny.by. Выступае як палітолаг і эксперт па Беларусі ў расійскіх СМІ.

Санкцыі ЕС і іншых краін

У беларускіх апазіцыйных СМІ Зімоўскі характарызуецца як адзін з людзей, адказных за пабудову сістэмы прапаганды аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел.[4][5].

У красавіку 2006 года за ўдзел у фальсіфікацыях прэзідэнцкіх выбараў 2006 года Аляксандру Зімоўскаму быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза. У амерыканскі спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб быў уключаны як асоба, «адказныя за падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў, парушэнне правоў чалавека, дзяржаўную карупцыю»[6].

Па выніках Плошчы 2010 і ў сувязі з хваляй рэпрэсій супраць актывістаў апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе Зімоўскі і іншыя ўплывовыя супрацоўнікі дзяржаўных СМІ Беларусі сталі суб’ектамі забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза Аляксандр Зімоўскі як медыйны кансультант і былы старшыня дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі быў галоўнай дзеючай асобай у тым, што тычыцца дзяржаўнай прапаганды, да снежня 2010 года. Ён займаўся сістэматычнай дыскрэдытацыяй апазіцыі, апраўдваў грубыя парушэнні правоў чалавека і пастаянныя рэпрэсіі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі[7].

Узнагароды

Працы

Зноскі

  1. О А.Л.Зимовском(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 снежня 2010). Праверана 6 лютага 2011.
  2. Зімоўскага змянілі на Давыдзьку(нявызн.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 снежня 2010). Праверана 28 снежня 2010.(недаступная спасылка)
  3. Зимовский ушел из охранительной журналистики в охренительную 26.06.2011 naviny.by(руск.)
  4. «Пропаганда должна быть иезуитской». Александр Зимовский про методы БТ и фильм «Звонок другу» - Кирилл Метелица, kyky.org, 21.03.2017
  5. Зімоўскаму не атрымаецца «патусіць» у Альберт-холе - Хартыя'97, 2.02.2011
  6. У сьпісе асобаў, супраць якіх падоўжаныя санкцыі, сын Лукашэнкі Віктар - Праваабарончы цэнтр «Вясна», 15.06.2007
  7. Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus - Рашэньне Рады Эўрапейскага Зьвязу аб рэстрыктыўных мерах супраць Беларусі, 15 кастрычніка 2012 г. Цытата: Zimouski Aliaksandr Leanidavich | Media adviser and former President of the State Radio-television company. He was the main actor of the regime’s propaganda until December 2010, by systematically denigrating the opposition and justifying gross violations of human rights and recurrent crackdowns on the opposition and on civil society in Belarus.
  8. Александр Зимовский, Людмила Бородина и Владимир Рылатко ўдостоены высоких государственных наград(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Прапагандысты Беларусі
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў ГДР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча
Катэгорыя·Кіраўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Журналісты Беларусі