wd wp Пошук:

Аляксандр Казімір Гінтаўт-Дзевалтоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гінтаўт-Дзевалтоўскі. Аляксандр Казімір Гінтаўт-Дзевалтоўскі (26 лютага 1821, м. Вайшканы, Ковенская губерня — 14 жніўня 1889) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1863—1864 гг. на Гродзеншчыне, рэлігійны дзеяч.

Біяграфія

З дваранскага каталіцкага роду Мангінаў, сын Антонія і Кацярыны.

Спачатку вучыўся ў Кейданскім дваранскім вучылішчы, а ў 1839—1845 гг. вучыўся ў духоўнай каталіцкай семінарыі ў Вільні[2]. З 1845 г. капелан, у 18461849 гг. вікарый у Вількаміры, выкладаў Закон Божы ў павятовым вучылішчы. Настаяцель касцёла ў Янішках. З 1853 г. ксёндз-настаяцель бернардзінскага касцёла ў Гродне. У 18611871 гг. дэкан у Гродне. Выкладаў Закон Божы пры аддзяленні Гродзенскай губернскай гімназіі. Апякаў сірот і вязняў. Сабраў вялікую бібліятэку, калекцыю старажытнасцей і карцінную галерэю.

Член Гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, створанай К. Каліноўскім і В. Урублеўскім у 1861 г. Канкрэтная роля Гінтаўта-Дзевалтоўскага ў падрыхтоўцы і разгортванні паўстання 1863—1864 гг. не высветлена. Вядома, што ён не быў на падазрэнні ўлад, а па жаданні гродзенскага губернатара нават стаў духоўнікам палітычных вязняў (18631866 гг.). У 1866 г. выступіў супраць увядзення на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў набажэнства на рускай мове, за што пераведзены на 2 гады з Гродна ў Сувалкі. З 1872 г. епіскап, з 1874 г. адміністратар Полацкай епархіі, пабудаваў тут гімназію. З устанаўленнем дыпламатычных адносін з Ватыканам Папа Леў XIII абвясціў Гінтаўт-Дзевалтоўскага архіепіскапам-мітрапалітам магілёўскім. Адначасова Гінтаўт-Дзевалтоўскі мітрапаліт усіх каталіцкіх цэркваў Расійскай імперыі, старшыня духоўнай каталіцкай калегіі ў Пецярбургу, адміністратар Мінскай епархіі.

Зноскі

  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 13 кастрычніка 2020.
  2. Александр Казимир Гинтовт-Дзевалтовский Архівавана 4 сакавіка 2016. // Большая биографическая энциклопедия

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Антоній Фіялкоўскі
Магілёўскія архібіскупы
1883—1889
Пераемнік:
Шыман Марцін Казлоўскі
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Літве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1821 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Архібіскупы магілёўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1889 годзе
Катэгорыя·Старшыні Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 14 жніўня
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Дзевалтоўскія
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных