wd wp Пошук:

Аляксандр Драйшак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Драйшак.

Аляксандр Драйшак (ням.: Alexander Dreyschock; 15 кастрычніка 1818, Жакі (чэшск.: Žáky, ням.: Zak) каля Часлава — 1 красавіка 1869, Венецыя) — чэшскі піяніст і кампазітар. Старэйшы брат скрыпача Раймунда Драйшака.

З 1834 г. вучыўся ў Празе ў Вацлава Томашка. У 1838 г. распачаў першы гастрольны тур па Германіі. У 18401842 гг. жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу, затым трыўмфальна праехаў па ўсёй Еўропе, асабліва ўразіўшы ў 1843 г. Парыж выкананнем знакамітага Рэвалюцыйнага эцюда Шапена, паколькі гэта п’еса давала магчымасць прадэманстраваць асабліва віртуозную тэхніку левай рукі. Драйшаку прысвяціў захопленае чатырохрадкоўе Ганс Хрысціян Андэрсан, які чуў яго меркавана ў Капенгагене ў 1856 годзе.

У 1862 г. па запрашэнні Антона Рубінштэйна Драйшак ізноў прыехаў у Пецярбург і стаў прафесарам Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, у 1865 г. дадаўшы да гэтай пасады пасаду прыдворнага піяніста. Сярод вучняў Драйшака, у прыватнасці, быў Аркадзь Абаза. Аднак паўночны клімат катастрафічна адбіўся на яго здароўе, ён захварэў на сухоты і ў 1868 г. пераехаў на лячэнне ў Італію, дзе неўзабаве памёр.

Кампазітарская спадчына Драйшака ўключае значную колькасць твораў для фартэпіяна сола і з аркестрам.

Зноскі

  1. 1 2 Alexander Dreyschock // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alexander Dreyschock // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. BillionGraves — 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі 1 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Піяністы Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1869 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Ольшанскіх могілках
Катэгорыя·Драйшакі
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1818 годзе
Катэгорыя·Музычныя педагогі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Чэхіі
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу