wd wp Пошук:

Аляксандр Гарыевіч Гардон

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гардон.

Аляксандр Гарыевіч Гардон (руск.: Александр Гарриевич Гордон; нар. 20 лютага 1964 года, Обнінск, Калужская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі радыё- і тэлевядучы, журналіст, акцёр, рэжысёр, кіраўнік Майстэрні журфака Маскоўскага інстытута тэлебачання і радыёвяшчання «Астанкіна» (МІТРА), педагог Кінашколы ім. Макгафіна. Пяціразовы лаўрэат прэміі «ТЭФІ» (2007, двойчы ў 2008, 2010, 2011).

Біяграфія

Нарадзіўся 20 лютага 1964 года ў горадзе Обнінску Калужскай вобласці, да трох гадоў жыў у мястэчку Белавусава Калужскай вобласці, затым пераехаў з бацькамі ў Маскву, у раён Чартанава.

Бацька — паэт, пісьменнік і мастак Гары Гардон, родам з Адэсы. Маці — Антаніна Стрыга.

У 1987 годзе скончыў акцёрскае аддзяленне Тэатральнага вучылішча імя Б. В. Шчукіна[1].

Пасля заканчэння вучылішча год працаваў у Тэатры-студыі ім. Рубэна Сіманава. Таксама выкладаў акцёрскае майстэрства ў дзіцячым гуртку. У 1989 з жонкай і дачкой эміграваў у ЗША, дзе змяніў некалькі прац, а праз два гады ўжо стаў самым папулярным тэлевядучым на першым рускамоўным тэлебачанні ў ЗША. З 1990 — рэжысёр, дыктар у тэлекампаніі RTN. З 1992 старэйшы карэспандэнт на канале WMNB. У 1993 стварыў кампанію «Wostok Entertainment».

З 1994 па красавік 1997 — аўтар і вядучы публіцыстычнай праграмы «Нью-Ёрк, Нью-Ёрк», якая выходзіла на расійскім тэлеканале «ТБ-6».

У 1997 годзе вярнуўся ў Расію. Пры гэтым застаецца грамадзянінам ЗША (пацвердзіў гэта ў тэлепраграмах «Познер» ад 28 верасня 2009 года і «Пражэктарперысхілтан» ад 16 кастрычніка 2010 года).

Асабістае жыццё

Быў тройчы жанаты. Першая жонка — Марыя Берднікава — скончыла Літаратурны інстытут і працуе ў ЗША на расійскім тэлебачанні RTN. У іх нарадзілася дачка Ганна (1988 г. н.). У снежні 2011 года ажаніўся з 18-гадовай студэнткай Маскоўскага інстытута тэлебачання і радыёвяшчання «Астанкіна» — Нінай. Шлюб доўга трымаўся ў сакрэце, толькі ў канцы сакавіка 2012 года Аляксандр упершыню з’явіўся на публіцы разам з маладой жонкай.

На радыё і тэлебачанні

Працы ў кіно і тэатры

У 1997 годзе зняў у рамках праекта «Збор памылак» фільм «Амерыканцы не былі на Месяцы». Аўтарскае расследаванне на тэму палёту і высадкі астранаўтаў NASA на Месяц.

У 2002 годзе зняў мастацкі фільм «Пастух сваіх кароў» па сцэнарыі свайго бацькі — Гары Гардона.

Карціна атрымала прыз журы IX Расійскага кінафестывалю «Літаратура і кіно» у намінацыі «Найлепшы рэжысёрскі дэбют».

У сакавіку 2004 года на сцэне «Школы сучаснай п’есы» адбылася прэм’ера спектакля «Апантаныя» (па рамане Дастаеўскага «Бесы») у пастаноўцы Аляксандра Гардона.

У жніўні—верасні 2007 года зняў матэрыял для новага фільма, ізноў па аповесці бацькі — «Агні прытону». Дзеянне адбываецца ў 1958-м годзе ў Адэсе. Прэм’ера фільма адбылася ў лістападзе 2011 года.

Зняўся ў фільмах «Generation П» Віктара Гінзбурга і «Начныя наведвальнікі» Ігара Маслянніка.

Фільмаграфія

Рэжысёр

Акцёр

Узнагароды і прэміі

Яўлінскі супраць Гардона

У дачыненні да Гардона адбыліся 3 судовыя працэсы[5]. 4 ліпеня 2003 года Чаромушкінскі межмуніцыпальны суд Масквы задаволіў пазоў Рыгора Яўлінскага да Аляксандра Гардона і тэлеканала М1 пра абарону гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі[6][7]. Суд абавязаў А. Гардона выступіць у эфіры тэлеканала М1 з аспрэчаннем распаўсюджаных ім звестак (для чаго канал абавязаны даць А. Гардону эфірны час), а таксама суд абавязаў А. Гардона выплаціць 15 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Суд прызнаў, у прыватнасці, не адпаведнымі рэчаіснасці сцвярджэнні А. Гардона пра тое, што Савецкага Саюза не існуе ў тым ліку і з-за дзейнасці Р. Яўлінскага, пра тое, што выбарчая кампанія кандыдата ў прэзідэнты Расіі Р. Яўлінскага фінансавалася са ЗША і пра тое, што Р. Яўлінскі — «хабарнік».

Зноскі

  1. Спіс выпускнікоў Тэатральнага вучылішча ім. Шчукіна
  2. Праграма перадач канала «Паляванне і рыбалка»
  3. Прэм’ера!
  4. «Я вітаю неадукаванасць аўдыторыі»(руск.)
  5. А. Гардон пра Хадаркоўскага
  6. Гардон набаяў на 15 тысяч
  7. Суд задаволіў пазоў Рыгора Яўлінскага да Аляксандра Гардона пра абарону гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Тэлевядучыя Першага канала
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Журналісты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калужскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Тэлевядучыя Расіі
Катэгорыя·Кінарэжысёры Расіі
Катэгорыя·Радыёвядучыя Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна
Катэгорыя·Асобы