wd wp Пошук:

Аляксандр Андрэевіч Мікульчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мікульчык. Алякса́ндр Андрэ́евіч Міку́льчык (2 (14) жніўня 1882, Шацк, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — пасля 1918) — беларускі паэт. Аўтар слоў да песні «Беларуская марсельеза»[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 14 жніўня 1882 года ў мястэчку Шацк Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер — Пухавіцкі раён Мінскай вобласці).

Працаваў перапісчыкам, грузчыкам, матросам і інш., удзельнічаў у забастовачным руху. У снежні 1905 — чэрвені 1906 гадоў зняволены ў Мінску па падазрэнні ў прыналежнасці да «анархістаў-камуністаў». У 1906—1907 гадах — у Пецярбургу, потым працаваў у тэатры ў Кіеве.

Творчасць

Пісаў на беларускай і рускай мовах. Найбольш вядомы яго верш «Ад веку мы спалі і нас разбудзілі…» (1905), названы пазней «Беларуская марсельеза» (раней лічыўся ананімным ці народным творам).

Мікульчык быў знаёмы з Максімам Горкім, падтрымліваў творчыя сувязі з Уладзімірам Бонч-Бруевічам. Друкаваўся ў газетах «Наша ніва», «Северо-Западный край», «Белорусское слово» (Кіеў), у калектыўным «Зборніку вершаў» (Кіеў, 1913, на рускай мове).

Зноскі

  1. Літаратурны Шацк(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шацку
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта