wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салаўёў. Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў (13 верасня 1926, в. Салані, Ленінградская вобласць, РСФСР — 23 мая 2021) — беларускі мастак тэатра. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982).

Біяграфія

Скончыў Ленінградскае Вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай (1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1965). З 1965 года — у Віцебску. Мастак-пастаноўшчык, у 1977—1990 гадах — галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа. Член Беларускага саюза мастакоў (1966).

Памёр 23 мая 2021 года[1].

Творчасць

Працаваў у тэатральна-дэкарацыйным мастацтве, станковым жывапісе і графіцы.

Аформіў больш за 100 спектакляў, сярод якіх: «Сымон-музыка» паводле Я. Коласа (1976), «Кастусь Каліноўскі» У. Караткевіча (1978), «Парог» (1982), «Радавыя» (1984) А. Дударава, «Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра (1986), «Мудрамер» М. Матукоўскага (1988), «Каварства і любоў» А. Петрушэўскай (1989) і інш.

Аўтар жывапісных работ: «Дзве птушкі» (1984), «Накцюрн» (1998), «Водбліскі» (2003), «Экспромт» (2008), «Папярэджанне» (2008), «Настальгія» (2008), «Рэквіем па дрэве» (2008), «Мара» (2008), «Кампазіцыя» (2009), «Галактыка» (2010), «Метамарфозы» (2010); трыпціха «Прысвячэнне жанчыне» (2007); цыклаў «Фарбы зямлі» (1974—1985), «Русь» (1975—1985), «Тэатр» (1977—1980), «Космас» (1978—1982) і інш.

Зноскі

  1. Памёр мастак-авангардыст Аляксандар Салаўёў

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 23 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Тэатральныя мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі