wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Нячаеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нячаеў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Нячаеў (нар. 21 красавіка 1994, Брэст) — беларускі футбаліст, брамнік азербайджанскага клуба «Сабах» з Баку.

Клубная кар’ера

Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, з 2010 года пачаў выступаць за дубль мясцовага «Дынама». З цягам часу замацаваўся ў дублі, стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе. У пачатку 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Кобрын», аднак у ліпені таго ж года вярнуўся ў «Дынама»[3]. 1 жніўня 2015 года дэбютаваў за «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Бярозы-2010» (2:3), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Да канца сезона працягваў гуляць за дубль. У пачатку 2016 года пакінуў брэсцкі клуб.

У сакавіку 2017 года стаў іграком «Ліды»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў лідскі клуб у студзені 2018 года[5] і ў хуткім часе далучыўся да брэсцкага «Руха». Стаў асноўным брамнікам каманды, прайшоў з ёй шлях ад Другой да Вышэйшай лігі. У сезоне 2020 чаргаваўся ў складзе з Раманам Сцяпанавым, а ў 2021 годзе быў другім брамнікам пасля Паўла Паўлючэнкі, згуляў у адным матчы чэмпіянату і двух матчах Кубка Беларусі.

У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рух» і падпісаў кантракт на 1,5 гады з азербайджанскім клубам «Сабах»[6].

Міжнародная кар’ера

У 2014 годзе прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі ў якасці рэзервовага брамніка. Згуляў за зборную ў двух матчах (13 жніўня з Малдовай і 4 верасня з Ліхтэнштэйнам), выходзячы на замены.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010дубльДынама1-0
2011дубльДынама9-6
2012дубльБрэст13-13
2013дубльДынама-Брэст18-26
2014дубльДынама-Брэст27-39
2015 (1)Д2Кобрын4-5
2015 (2)дубльДынама-Брэст12-23
2017Д2Ліда23-27
2018Д3Рух28-13
2019Д2Рух17-16
2020Д1Рух13-17
2021Д1Рух1-1

Зноскі

  1. 1 2 https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_nechaev/
  2. Aleksandr Nechaev // Transfermarkt — 2000.
  3. Нечаев, Пампуха и Демков вернулись в брестское “Динамо” из аренды в “Кобрине”
  4. Головчик, Нечаев и Огар стали игроками “Лиды”
  5. “Лида” рассталась с голкипером Нечаевым
  6. Белорусский вратарь Нечаев перешел в азербайджанский “Сабах”
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Кобрын
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Сабах
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных