У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нячаеў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Нячаеў (нар. 21 красавіка 1994, Брэст) — беларускі футбаліст, брамнік азербайджанскага клуба «Сабах» з Баку.
Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, з 2010 года пачаў выступаць за дубль мясцовага «Дынама». З цягам часу замацаваўся ў дублі, стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе. У пачатку 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Кобрын», аднак у ліпені таго ж года вярнуўся ў «Дынама»[3]. 1 жніўня 2015 года дэбютаваў за «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Бярозы-2010» (2:3), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Да канца сезона працягваў гуляць за дубль. У пачатку 2016 года пакінуў брэсцкі клуб.
У сакавіку 2017 года стаў іграком «Ліды»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў лідскі клуб у студзені 2018 года[5] і ў хуткім часе далучыўся да брэсцкага «Руха». Стаў асноўным брамнікам каманды, прайшоў з ёй шлях ад Другой да Вышэйшай лігі. У сезоне 2020 чаргаваўся ў складзе з Раманам Сцяпанавым, а ў 2021 годзе быў другім брамнікам пасля Паўла Паўлючэнкі, згуляў у адным матчы чэмпіянату і двух матчах Кубка Беларусі.
У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рух» і падпісаў кантракт на 1,5 гады з азербайджанскім клубам «Сабах»[6].
У 2014 годзе прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі ў якасці рэзервовага брамніка. Згуляў за зборную ў двух матчах (13 жніўня з Малдовай і 4 верасня з Ліхтэнштэйнам), выходзячы на замены.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | Дынама | 1 | -0 | |
2011 | дубль | Дынама | 9 | -6 | |
2012 | дубль | Брэст | 13 | -13 | |
2013 | дубль | Дынама-Брэст | 18 | -26 | |
2014 | дубль | Дынама-Брэст | 27 | -39 | |
2015 (1) | Д2 | Кобрын | 4 | -5 | |
2015 (2) | дубль | Дынама-Брэст | 12 | -23 | |
2017 | Д2 | Ліда | 23 | -27 | |
2018 | Д3 | Рух | 28 | -13 | |
2019 | Д2 | Рух | 17 | -16 | |
2020 | Д1 | Рух | 13 | -17 | |
2021 | Д1 | Рух | 1 | -1 | |