wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Кліменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кліменка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Кліменка (28 сакавіка 1983, Мазыр) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.

Клубная кар’ера

Выхаванец мазырскага футбола, гуляў у мазырскай «Славіі». У 2003 годзе перайшоў у клуб другога расійскага дывізіёна «Балтыка», але не замацаваўся і вярнуўся ў «Славію». Найлепшыя сезоны правёў у салігорскім «Шахцёры», з якім выйграў золата чэмпіянату 2005 і стаў найлепшым бамбардзірам у сезоне 2006. Пасля перайшоў у «Гомель», а ў пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011.

У сакавіку 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Славіі»[1]. У 2019 годзе ўзначаліў дубль клуба, а ў жніўні 2020 года вярнуўся да працы з юнацкімі камандамі[2]. У пачатку 2022 года як ігрок далучыўся да калінкавіцкай «Вертыкалі» ў Другой лізе.

Міжнародная кар’ера

У 2002—2005 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі. 2 лютага 2007 года згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі (таварыскі матч супраць Ірана).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1999Д3МазырБеларусь88
2000Д3МазырБеларусь161
2001Д1СлавіяБеларусь62
2002Д1СлавіяБеларусь259
2003 (1)Д1СлавіяБеларусь102
2003 (2)Д2БалтыкаРасія80
2004Д1СлавіяБеларусь2710
2005Д1ШахцёрБеларусь2614
2006Д1ШахцёрБеларусь2517
2007Д1ШахцёрБеларусь138
2008Д1ШахцёрБеларусь175
2009Д1ГомельБеларусь163
2010Д2ГомельБеларусь184
2011Д2СлавіяБеларусь284
2012Д1СлавіяБеларусь10

Зноскі

  1. Футбол. Михаил Мартинович и Александр Клименко повесили бутсы на гвоздь
  2. Футбол. Дубль “Славии” возглавил Дмитрий Турчин
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Мазыр
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вертыкаль Калінкавічы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Балтыка Калінінград
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы