wd wp Пошук:

Аляксандр Ігаравіч Булычоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Булычоў (нар. 19 лістапада 1999, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Тарпеда» з Уладзіміра.

Клубная кар’ера

З 2017 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра». У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнага складу, да сезона 2020 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. Дэбютаваў за «Шахцёр» 4 сакавіка 2020 года ў матчы за Суперкубак Беларусі супраць брэсцкага «Дынама» (0:2), адгуляўшы першы тайм. У Вышэйшай лізе ўпершыню згуляў 16 мая 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (2:0).

У верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[3], у складзе якой тройчы згуляў у Вышэйшай лізе, выступаў таксама за дубль. У студзені 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Віцебска»[4]. У ліпені 2021 года пакінуў віцебскі клуб, так і не згуляўшы яго ў Вышэйшай лізе[5]. Неўзабаве быў арандаваны «Энергетыкам-БДУ»[6], дзе стаў трывала з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, у тым ліку ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў сталічны клуб[7].

Са студзеня 2022 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама». У лютым, па пагадненні бакоў разарваўшы кантракт з «Шахцёрам», афіцыйна стаў іграком дынамаўцаў[8]. У жніўні 2022 года пакінуў брэсцкі клуб, а ў верасні стаў іграком уладзімірскага «Тарпеда»[9].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017дубльШахцёрБеларусь150
2018дубльШахцёрБеларусь253
2019дубльШахцёрБеларусь283
2020 (1)Д1ШахцёрБеларусь10
2020 (2)Д1ГарадзеяБеларусь30
2021 (1)Д1ВіцебскБеларусь00
2021 (2)Д1Энергетык-БДУБеларусь121
2022 (1)Д1ДынамаБеларусь130

Зноскі

  1. 1 2 https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Aleksandr-Bulychev-49&season=2020MEN
  2. Aleksandr Bulychev // Transfermarkt — 2000.
  3. “Городея” арендовала у “Шахтера” Соловья и Булычева
  4. “Витебск” арендовал нападающего у “Шахтера”
  5. Булычев вернулся в “Шахтер” из аренды в “Витебске”
  6. Футбол. Александр Булычев, Ярослав Макушинский, Максим Ковальчук перешли в “Энергетик”-БГУ
  7. ШКУРДЮК И БУЛЫЧЕВ ПОКИНУЛИ «ЭНЕРГЕТИК»-БГУ
  8. Булычев подписал контракт с брестским “Динамо”
  9. Александр Булычев сменил брестское “Динамо” на клуб российского Д3
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Уладзімір
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных