wd wp Пошук:

Аляксандра Іванаўна Федасюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Федасюк. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Аляксандра Іванаўна Федасюк (17 жніўня 1904, в. Андронава, Кобрынскі павет — 29 мая 1995) — беларускі дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Біяграфія

Нарадзілася ў беднай сялянскай сям’і.

У 1925 годзе ўступіла ў КПЗБ, у хуткім часе стала прафесійнай рэвалюцыянеркай, падпольшчыцай, выконвала адказныя партыйныя даручэнні. Агенты польскай дэфензівы праследавалі актыўнага работніка, тройчы арыштоўвалі і заключалі ў турму (1927, 1930—1931, 1937—1939), разлучалі з маленькай дачкой. З вялікай цяжкасцю таварышам па барацьбе ўдалося пераправіць дзяўчынку праз мяжу, у Мінск, да бацькі Мікалая Маслоўскага, віднага камсамольскага работніка, які таксама працаваў у Заходняй Беларусі.

З 1926 года — член Кобрынскага падпольнага райкама, з 1928 года — член Брэсцкага падпольнага акруговага камітэта КПЗБ. Закончыла школу партыйных кадраў КПЗБ у Мінску (1929), Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду ў Маскве (1934).

Займала розныя партыйныя і дзяржаўныя пасады: сакратар Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ (1931—1932), сакратар ЦК КСМЗБ (1929—1930, 1932, 1935—1937), навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б (1934).

Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў верасні 1939 года — дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі ў Беластоку, член яго паўнамоцнай камісіі на сесіі Вярхоўнага Савета СССР. Актыўна ўдзельнічала ў падзеле панскай зямлі, арганізоўвала палітычную і культурную работу ў вёсках. Працавала старшынёй Кобрынскага гарвыканкама, была абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, а ў 1941 годзе яе зацвердзілі намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны выехала з Брэста на ўсход, дабралася да Масквы, затым ў Пензу, а стуль яе адазвалі ў распараджэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху. У хуткім часе яна была ў Беларусі у партызанах. З’яўлялася членам бюро Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б. 23 лістапада 1943 года стала сакратарам Кобрынскага райкама, які толькі што быў створаны нанова. Райкам базіраваўся ў партызанскай брыгадзе імя В. І. Чапаева. А 4 снежня 1943 года была назначана сакратаром Дзівінскага падпольнага райкама, які базіраваўся ў партызанскім атрадзе імя М. А. Шчорса.

Пасля вызвалення Беларусі працавала ў 1944—1957 гадах сакратаром Брэсцкага, Маладзечанскага гаркамаў КПБ, загадчыкам аддзела ЦК КПБ.

Была дэлегат I (1928), II (1935) з’ездаў КПЗБ, кангрэса КІМа (1933); член ЦК КП(б)Б у 1949—1952 гадах; дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1954 гадах; дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940—1947 гадах.

Узнагароды

Узнагароджана ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, медалямі.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 12 студзеня 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Старшыні Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Першыя сакратары Маладзечанскага гаркама КПБ
Катэгорыя·Памерлі 29 мая
Катэгорыя·Дэпутаты Народнага Сходу Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі