wd wp Пошук:

Альфрэд Урбаньскі

Альфрэд Урбаньскі (польск.: Alfred Urbański; 13 студзеня 1899 — 10 верасня 1983) — польскі палітык, эканаміст, кіраўнік урада Польшчы ў выгнанні.

Скончыў факультэт права і сацыяльных навук Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя. Працаваў на Віленшчыне і Навагрудчыне, у тым ліку адвакатам у Маладзечне. Падчас вайны апынуўся ў глыбіні СССР. Там, пасля абвяшчэння амністыі, ён дабраўся да Самары да створанага польскага войска. Там ён клапаціўся, між іншым, аб адпаведным прадстаўніцтве жыхароў Віленшчыны. Пасля вайны жыў у эміграцыі ў Лондане. У 1969-1972 гадах быў членам “Рады трох” (органа, які лічыў сябе калектыўным кіраўніком польскай дзяржавы ў эміграцыі). У 1972-1976 гадах быў кіраўніком ўрада Польшчы ў выгнанні.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 10 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе