Альфрэд Сісле́й[10] (англ.: Alfred Sisley, 30 кастрычніка 1839, Парыж — 29 студзеня 1899, Морэ-сюр-Луэн) — французскі жывапісец-пейзажыст англійскага паходжання, прадстаўнік імпрэсіянізму, нарадзіўся і пражыў большую частку жыцця ў Францыі.
У 1860—1863 гадах вучыўся ў майстэрні Шарля Глейра ў Парыжы[10].