wd wp Пошук:

Альфрэд Рэдль

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэдль.

Альфрэд Рэдль (ням.: Alfred Redl; 14 сакавіка 1864, Лемберг, Аўстра-Венгрыя25 сакавіка 1913, Вена, Аўстра-Венгрыя) — аўстрыйскі афіцэр контрразведкі, начальнік агентурнага аддзялення выведальнага бюро генеральнага штаба, палкоўнік, начальнік штаба 8-га пражскага ваеннага корпуса, родам з Львова. Кіраваў ваеннай контрразведкай Аўстра-Венгрыі напярэдадні Першай сусветнай вайны, славіўся ўкараненнем у выведвальную практыку перадавых тэхнічных сродкаў, аднак у гісторыю шпіянажу ўвайшоў як адзін з самых цынічных падвойных агентаў.

У 1903 годзе Рэдль быў завербаваны варшаўскім аддзяленнем расійскай разведкі пад пагрозай агалоскі яго гомасексуальных сувязяў. На працягу дзесяці гадоў выдаваў расійскаму камандаванню аўстрыйскіх агентаў у Пецярбургу, а таксама перадаў план аўстрыйскага ўварвання ў Сербію. Гэтыя дзеянні дазволілі сербам з поспехам супрацьстаяць аўстрыйцам на пачатковым этапе сусветнай вайны (да паўмільёна забітых з аўстрыйскага боку).

Пасля сыходу з контрразведкі быў выпадкова выкрыты сваім былым падначаленым, які адсочваў размеркаванне ценявых фінансавых патокаў, якія накіроўваліся з Расіі ў Вену. Яго выдала дробязь — забыты ў таксі футляр ад складанага ножыка. Асцерагаючыся выкрыцця і быўшы цяжка хворым на сіфіліс, Рэдліх застрэліўся. Імператар Франц Іосіф быў шакаваны гэтай падзеяй, а ў венгерскай прэсе гэты інцыдэнт справакаваў буру абурэння адсутнасцю патрыятызму і распушчанасці нораваў венскіх ваенных.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львове
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1913 годзе
Катэгорыя·Ваенныя Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Падвойныя агенты
Катэгорыя·Памерлі 25 сакавіка
Катэгорыя·Застрэліліся
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці ваеннай разведкі
Катэгорыя·Шпіёны-самазабойцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка