wd wp Пошук:

Альжбета з Радзівілаў

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Альжбета Радзівіл. Альжбета (Лізавета) Тэнчынская (15851618) — прадстаўніца магнацкага і княжацкага роду Радзівілаў.

Біяграфія

Партрэт Альжбеты на гравюры

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», дачка Мікалая Крыштафа «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Мела братоў Жыгімонта Караля, Альбрэхта Уладзіслава, Яна Ежы і Аляксандра Людвіка.

Першы муж з 1603 года — ваявода люблінскі Габрыэль Тэнчынскі(польск.) бел. (1572—1617). Мелі дачку Соф’ю.

Другім мужам гравюра з партрэтнай галерэі Радзівілаў называе ваяводу віцебскага Крыштафа Кішку, але гэты факт, хоць і шырока растыражаваны ў літаратуры, не знаходзіць пацверджання ні ў біяграфіі Крыштафа Кішкі, ні ў логіцы падзей. Габрыэль Тэнчынскі памёр у 1617 годзе, праз год памерла і сама Альжбета. Малаверагодна, што яна магла ажаніцца хоць з кім у такім хуткім часе. Да таго ж Рэгіна Галоўчынская, першая жонка Крыштафа Кішкі, памерла толькі ў 1640 годзе. Гэта гістарыяграфічная недарэчнасць прывяла да таго, што вядомы партрэт Альжбеты скрозь называецца партрэтам Альжбеты Кішкі.

У мастацтве

Асноўны артыкул: Партрэт Альжбеты Кішкі Захаваўся партрэт з серыі «партрэтаў у лаўровым вянку» невядомага мастака[2].

Зноскі

  1. https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/5/57/Al%C5%BEbieta_T%C4%99czy%C5%84ska-Ki%C5%A1ka_%28Radzivi%C5%82%29._%D0%90%D0%BB%D1%8C%D0%B6%D0%B1%D0%B5%D1%82%D0%B0_%D0%A2%D1%8D%D0%BD%D1%87%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%9A%D1%96%D1%88%D0%BA%D0%B0_%28%D0%A0%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B2%D1%96%D0%BB%29_%28H._Lajbovi%C4%8D%2C_1758%29.jpg
  2. Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — 2003. — С. 98-99. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнаўцах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1585 годзе
Катэгорыя·Род Радзівілаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Род Тэнчынскіх
Катэгорыя·Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1618 годзе