wd wp Пошук:

Альгімантас Балтакіс

Альгімантас Балта́кіс (літ.: Algimantas Baltakis; 15 лютага 1930, Лелюнай, Уцянскі павет, Літва — 13 сакавіка 2022, Вільнюс, Літва[2]) — літоўскі паэт. Народны паэт Літвы (1986).

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Лялюнай. У 1949 годзе скончыў гімназію ў Каўнасе. У 1954 годзе — Вільнюскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «літоўская мова і літаратура».

У 1952—1956 гадах працаваў літаратурным супрацоўнікам, затым кіраўніком аддзела, потым адказным сакратаром у часопісе «Тарыбіне мацярыс» („Tarybinė moteris“; «Савецкая жанчына»). Затым у 1956—1990 гадах (з перапынкамі) у рэдакцыі літаратурнага часопіса «Пяргале» („Pergalė“; «Перамога»), у 1964—1967 і ў 1985—1989 гадах — галоўны рэдактар часопіса. З 1955 года член Саюза пісьменнікаў Літвы.

Жыў у Вільнюсе.

Творчасць

Аўтар зборнікаў вершаў «Калі дожджык імжыць» (1955), «Чортаў мост» (1957), «Падземныя рэкі» (1965, Дзяржаўная прэмія Літвы 1966), «Хлеб і воблакі» (1973), «Дэдыкацыі» (1975), «Элегіі Страздзішкіса» (1979), «Наш вечар» (1986), «Уздых» (1993). Яго творы вызначаюцца эмацыянальнай адкрытасцю, у іх светаўспрыманне маладога пакалення пасляваеннай Літвы, рэчава-канкрэтная паэтыка гарадскіх будняў.

На літоўскую мову пераклаў кнігу паэзіі Р. Барадуліна «Бусел на даху» (1981), паасобныя вершы М. Танка.

Пераклады

На беларускую мову творы Балтакіса перакладаў Р. Барадулін.

Зноскі

  1. Балтакис Альгимантас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Algimantas Baltakis — VLE

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Перакладчыкі на літоўскую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Народныя паэты Літоўскай ССР
Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Літвы
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Перакладчыкі Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уцянскім раёне
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Паэты Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Літоўскамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных