wd wp Пошук:

Альгерд Бульба

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бульба. Альгерд Бульба, сапр. Вітаўт Станіслававіч Чыж (1884, фальв. Антонішкі, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Астравецкі раён, Гродзенская вобласць — 1939, Вільня; псеўд: Ян Еленскі, Ян Яленьскі, Гідальго, Чыжук Ашмянскі) — беларускі грамадскі дзеяч, этнограф, крытык і публіцыст.

Біяграфія

Вучыўся ў гімназіі ў Варшаве. У снежні 1905 за агітацыю супраць царызму на Ашмяншчыне арыштаваны і аддадзены пад суд. Летам 1906 уцёк у Галіцыю. Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут (1910). Вярнуўся ў Вільню. У 1908—1911 уваходзіў у склад рэдакцыі «Нашай Нівы». Адзін час быў актывістам евангельскай царквы, займаўся бізнесам. У 1920-я чыноўнік Віленскай польскай адміністрацыі. З 1928 — віцэ-прэзідэнт Вільні.

Творчасць

Аўтар рэцэнзій, алегарычных апавяданняў, артыкулаў па пытаннях беларускага музычнага жыцця. Друкаваўся ў «Нашай Ніве» пад псеўданімамі, з 1911 друкаваўся ў польскіх выданнях. Рэцэнзаваў зборнік Я. Купалы «Гусляр», «Песні-жальбы» Я. Коласа. Пісаў пра грамадска-сацыяльныя погляды В. Дунін-Марцінкевіча, яго ролю ў гісторыі беларукай літаратуры, пра паэзію Т. Шаўчэнкі. Аўтар публікацый пра пастаноўкі Беларускага музычна-драматычнага гуртка, «Беларускую сюіту» Л. Рагоўскага, этнаграфічныя артыкулы пра народныя рамёствы, адзенне. Пераклаў на беларускую мову творы М. Ляскова, Р. Данілеўскага, Л. Андрэева і інш.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астравецкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе