wd wp Пошук:

Альвіна Андрэеўна Шпады

Альвина Андрэеўна Шпады (Шпадэ; 31 студзеня 1935 — 23 чэрвеня 2019) — узбекістанская мастачка і рэстаўратар. Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Каракалпакстан.

Біяграфія

Нарадзілася ў Мервскім раёне(руск.) бел. Туркменскай ССР у нямецкай сям’і, высланай з Паволжа ў 30-я гады. Скончыла Туркменскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча імя Шата Руставелі ў Ашхабадзе (1960), выкладала маляванне і чарчэнне ў сярэдняй школе ў Байрамалі.

У 1960 годзе перабралася ў Нукус, працавала ў Мастацкім фондзе Каракалпакскай АССР і ў сектары мастацтвазнаўства Каракалпакскага філіяла Акадэміі навук Узбекістана(руск.) бел.. Пад уплывам Ігара Савіцкага(руск.) бел. зацікавілася сярэднеазіяцкім народным прыкладным мастацтвам і ў 1962 годзе паступіла ў Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут(руск.) бел. па спецыяльнасці «мастак па тканінах», адкуль была пераведзеная ў Маскоўскі тэкстыльны інстытут(руск.) бел., які скончыла ў 1969 годзе. Пасля гэтага ўсё жыццё жыла і працавала ў Нукусе.

На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў была вядучым рэстаўратарам Каракалпакскага дзяржаўнага музея мастацтваў(руск.) бел.. Адначасова працавала як тэатральны мастак у Каракалпакскім дзяржаўным музычным тэатры імя Станіслаўскага, у 1980 годзе працавала як мастак па касцюмах на здымках першага каракалпакского мастацкага фільма «Непакорлівая» (рэжысёр Анатоль Кабулаў(узб.) бел.).

Адначасова працавала як жывапісец, развіваючы традыцыі рускіх майстроў сярэднеазіяцкага жывапісу — Аляксандра Волкава(руск.) бел., Мікалая Карахана(руск.) бел.[1]. У 2015 годзе ў Каракалпакскім дзяржаўным музеі мастацтваў прайшла юбілейная выстаўка «Свет Альвіны Шпады» да 80-годдзя мастачкі, у 2018 годзе адбылася персанальная выстаўка «Каракалпакстан — любоў мая навекі», на якой разам з жывапісам Шпады былі прадстаўлены дываны-сюзанэ па яе эскізах на аснове каракалпакскага народнага арнаменту[2].

Зноскі

  1. Памяти Альвины Шпады // Информационное агентство «Фергана», 24.06.2019.
  2. В Нукусе открылась персональная выставка Альвины Шпады // Kultura.uz, 26.11.2018

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мастакі Узбекістана
Катэгорыя·Постаці ўзбекскага мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня
Катэгорыя·Рэстаўратары СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня
Катэгорыя·Рэстаўратары Узбекістана