wd wp Пошук:

Каракалпакстан

Каракалпакстан (узб. Qoraqalpog `iston Respublikasi, каракалп. Qaraqalpaqstan Respublikası) — рэспубліка ў складзе Узбекістана.

Рэспубліка Каракалпакстан (РК) размешчана на паўночным захадзе Узбекістана.

РК мае сваю дзяржаўную сімволіку: герб, сцяг, гімн, канстытуцыю, урад. Кіраўніком РК з’яўляецца Старшыня Жокаргы Кенеса (Вярхоўнага Савета) РК. Кіраўніком Урада РК з’яўляецца Старшыня Савета Міністраў РК. Дзяржаўнай валютай з’яўляецца узбекскі сум.

Сталіцай Каракалпакстана з’яўляецца горад Нукус. У рэспубліцы 12 гарадоў і 25 гарадскіх пасёлкаў. РК падзелена на 14 раёнаў. Дзяржаўная ўлада ў кожным раёне прадстаўлена хакімам.

Насельніцтва

33% насельніцтва складаюць каракалпакі, прыкладна столькі ж - казахі, узбекі складаюць прыкладна чвэрць ад агульнай колькасці насельніцтва. Астатнюю частку насельніцтва складаюць прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей - рускія, украінцы, туркмены, карэйцы, татары і інш.

Прыкладна палова насельніцтва пражывае ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, астатняя частка - у сельскай мясцовасці.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каракалпакстан
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта