wd wp Пошук:

Альберт Кесельрынг

А́льберт Ке́сельрынг (ням.: Albert Kesselring; 30 лістапада 1885, Марктстэфт — 16 ліпеня 1960, Бад-Наўгайм) — генерал-фельдмаршал люфтвафэ. Кесельрынг, які ўдзельнічаў у абедзвюх сусветных войнах, стаў адным з самых паспяховых камандзіраў Трэцяга рэйха, ён з’яўляецца адным з 27 узнагароджаных Рыцарскім крыжом з Дубовым Лісцем, Мячамі і Дыяментамі. Атрымаў мянушкі «Усмешлівы Альберт» (англ.: Smiling Albert) ад Саюзнікаў[5] і «Дзядзька Альберт» (ням.: Onkel Albert) ад сваіх салдатаў, бо быў адным з самых папулярных нямецкіх генералаў Другой сусветнай вайны[6].

Біяграфія

Альберт Кесельрынг нарадзіўся ў Марктстэфце, Баварыя, 30 лістапада 1885 года ў Карла Адольфа Кесельрынга, школьнага настаўніка і члена гарадскога савета, і Разіны Кесельрынг, яго кузіны[6]. Дзяцінства Альберт правёў у Марктстэфце, дзе яго сваякі валодалі броварам з 1688 года[6].

Скончыўшы ў 1904 годзе класічную сярэднюю школу ў Байрэйце, Кесельрынг пачаў ваенную кар’еру фанен-юнкерам, яго родам войскаў стала артылерыя. У 1912 годзе ён скончыў вучобу на назіральніка рэкагнасцыровачнага аэрастата. Кесельрынг служыў як на Заходнім, так і на Усходнім франтах Першай сусветнай вайны, пасля чаго быў пераведзены для працы ў генеральным штабе. Паваеннае скарачэнне арміі не закранула Кесельрынга, ён заставаўся ў ёй да 1933 года, калі быў пераведзены ў адміністрацыйны дэпартамент Рэйхсміністэрства авіяцыі. На гэтай пасадзе ён браў удзел у аднаўленні авіяцыйнай прамысловасці краіны, пасля чаго ў 1936—1938 гадах узначальваў штаб люфтвафэ.

Падчас Другой сусветнай вайны Кесельрынг камандаваў паветранымі флотамі ў Польскай і Французскай кампаніях, бітве за Брытанію і аперацыі «Барбароса». Як галоўнакамандуючы на поўдні, ён кіраваў нямецкімі войскамі на Міжземнаморскім тэатры, у тым ліку Паўночнаафрыканскай кампаніяй. Кесельрынг стрымліваў Саюзнікаў на Італьянскім фронце да кастрычніка 1944 года, калі патрапіў у аўтакатастрофу. На заключным этапе вайны ён камандаваў нямецкімі войскамі на Заходнім фронце. Кесельрынг заваяваў павагу Саюзнікаў як умелы камандуючы высокага рангу, аднак яго рэпутацыю азмрочылі злачынствы, здзейсненыя войскамі пад яго камандаваннем у Італіі.

Пасля вайны Кесельрынг быў асуджаны за ваенныя злачынствы і прысуджаны да смяротнага пакарання, пазней прысуд быў заменены на пажыццёвае зняволенне. Кампанія палітыкаў і СМІ прывяла да яго вызвалення ў 1952 годзе, нібы па стане здароўя. Пасля вызвалення прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці рэваншысцкіх арганізацый, узначальваў адроджаную арганізацыю «Стальны шлем»[7].

Кесельрынг з’яўляецца адным з усяго толькі дзвюх генерал-фельдмаршалаў (другі — Эрых фон Манштэйн), якія выдалі пасля вайны мемуары, — «Soldat bis zum letzten Tag» (Салдат да апошняга дня).

Зноскі

  1. Albert Kesselring // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Albert Kesselring // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Albert Kesselring // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Up the Boot”. Time. 19 красавіка 1944. http://www.time.com/time/magazine/article/0,9171,711818,00.html. Retrieved on 4 красавіка 2009.  Архівавана 14 студзеня 2009.
  6. 1 2 3 von Lingen, Kerstin. Kesselring’s Last Battle: War Crimes Trials and Cold War Politics, 1945–1960. — Лоўрэнс, Канзас: University Press of Kansas, 2009. — С. 16. — 451 с. — (Modern war studies). — ISBN 978-0-7006-1641-1.
  7. «Стальны шлем»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Мемуарысты Германіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Баварскім ордэнам «За ваенныя заслугі»
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 1 кастрычніка 1938»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем, Мячамі і Дыяментамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Германскія генерал-фельдмаршалы
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баварыі
Катэгорыя·Генерал-фельдмаршалы люфтвафэ
Катэгорыя·Ваенныя злачынцы
Катэгорыя·Памерлі ў Гесэне
Катэгорыя·Памерлі 16 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ордэнам Альбрэхта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Згаданыя ў Вермахтберыхце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа