.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Альберта Джылардзіна (італ.: Alberto Gilardino; нар. 5 ліпеня 1982) — былы італьянскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 2006 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі. У цяперашні час галоўны трэнер клуба «Рэдзата».
Джылардзіна пачаў сваю кар’еру ў «П’ячэнцы» ў сезоне 1999/2000. За гэты сезон ён правёў 17 матчаў у лізе і забіў 3 галы. Наступны сезон гулец правёў у «Вероне», якая купіла яго за 5 мільёнаў еўра, забіўшы толькі 5 мячоў за два сезоны ў клубе, адгуляўшы 39 матчаў у лізе.
Ягоная кар’ера на міжнароднай арэне пачалася ў 2002 годзе, пасля таго, як яго прадалі ў «Парму» за 12 мільёнаў еўра, задаволіўшы запыт былога трэнера «Вероны» Чэзарэ Прандэлі. У новым клубе Альберта пачаў спраўна забіваць галы. 17 ліпеня 2005 году Джылардзіна быў прададзены ў «Мілан» за 24 мільёны еўра. Ён забіў 17 мячоў за «Мілан» у чэмпіянаце, але не здолеў праявіць сябе ў Лізе чэмпіёнаў, не забіўшы ніводнага мячу ў 12 сустрэчах.
25 мая 2008 года спартыўны дырэктар «Фіярэнціны» Панталеа Корвін пацвердзіў, што дамоўленасць з «Міланам» па набыцці Джылардзіна дасягнута, і 28 мая Альберта перайшоў у склад фларэнційскага клуба за 15 мільёнаў еўра, падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Галоўны трэнер «Фіярэнціны» Чэзарэ Прандэлі раней працаваў з Джылардзіна ў «Парме».
30 снежня 2011 года Джылардзіна паспяхова прайшоў медабследаванне ў «Джэноа» і 4 студзеня 2012 года падпісаў кантракт з генуэзцамі тэрмінам на 4,5 гады. 31 жніўня 2012 года гулец перайшоў у «Балонню» на правах гадавой арэнды.
5 ліпеня 2014 года было абвешчана пра пераход гульца ў кітайскі клуб «Гуанчжоу Эвергранд» за 5 млн еўра[5]. Да гэтага ў кітайскі клуб быў запрошаны партнёр Альберта па зборнай Італіі Алесандра Д’яманці. 25 студзеня 2015 года Альберта накіраваўся ў «Фіярэнціну» на правах арэнды.
28 жніўня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Джылардзіна ў «Палерма»[6]. 7 ліпеня 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Эмпалі»[7], аднак ужо ў студзені 2017 года пакіуў яго, каб далучыцца да «Пескары»[8]. Па выніках сезону 2016/17 «Пескара» страціла месца ў Серыі A, і Джылардзіна пакінуў клуб.
У кастрычніку 2017 года стаў іграком клуба «Спецыя» з Серыі B. Па заканчэнні сезону 2017/18 пакінуў каманду.
У верасні 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9] і неўзабаве атрымаў трэнерскую ліцэнзію[10]. У лютым 2019 года ўзначаліў аматарскі клуб «Рэдзата» з Серыі D[11].
Джылардзіна гуляў за зборную Італіі ў 2004 годзе на Алімпійскіх гульнях у Афінах, атрымаўшы бронзавы медаль. Ён таксама перамог разам са зборнай на моладзевым чэмпіянаце Еўропы па футболе ў 2004 годзе. На цяперашні момант Джылардзіна з’яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі моладзевай зборнай Італіі (да 21 года).
Альберта ўваходзіў у склад зборнай Італіі на чэмпіянаце свету 2006. Ён адгуляў першыя два матчы, забіўшы зборнай ЗША, і выйшаў на замену ў паўфінальным матчы супраць зборнай Германіі, у дадатковы час паразіўшы каркас брамы і аддаўшы галявы пас на Алесандра Дэль П’ера, які ўсталяваў канчатковы лік 2:0. 17 кастрычніка 2007 года Джылардзіна прыняў капітанскую павязку ў Даніэле Дэ Росі, калі яго замянілі ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які скончыўся перамогай на карысць Італіі з лікам 2:0.
«Мілан»:
«Гуанчжоу Эвергранд»:
Італія: