wd wp Пошук:

Альберта Джылардзіна

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Альберта Джылардзіна (італ.: Alberto Gilardino; нар. 5 ліпеня 1982) — былы італьянскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 2006 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі. У цяперашні час галоўны трэнер клуба «Рэдзата».

Кар’ера

Джылардзіна пачаў сваю кар’еру ў «П’ячэнцы» ў сезоне 1999/2000. За гэты сезон ён правёў 17 матчаў у лізе і забіў 3 галы. Наступны сезон гулец правёў у «Вероне», якая купіла яго за 5 мільёнаў еўра, забіўшы толькі 5 мячоў за два сезоны ў клубе, адгуляўшы 39 матчаў у лізе.

Ягоная кар’ера на міжнароднай арэне пачалася ў 2002 годзе, пасля таго, як яго прадалі ў «Парму» за 12 мільёнаў еўра, задаволіўшы запыт былога трэнера «Вероны» Чэзарэ Прандэлі. У новым клубе Альберта пачаў спраўна забіваць галы. 17 ліпеня 2005 году Джылардзіна быў прададзены ў «Мілан» за 24 мільёны еўра. Ён забіў 17 мячоў за «Мілан» у чэмпіянаце, але не здолеў праявіць сябе ў Лізе чэмпіёнаў, не забіўшы ніводнага мячу ў 12 сустрэчах.

25 мая 2008 года спартыўны дырэктар «Фіярэнціны» Панталеа Корвін пацвердзіў, што дамоўленасць з «Міланам» па набыцці Джылардзіна дасягнута, і 28 мая Альберта перайшоў у склад фларэнційскага клуба за 15 мільёнаў еўра, падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Галоўны трэнер «Фіярэнціны» Чэзарэ Прандэлі раней працаваў з Джылардзіна ў «Парме».

30 снежня 2011 года Джылардзіна паспяхова прайшоў медабследаванне ў «Джэноа» і 4 студзеня 2012 года падпісаў кантракт з генуэзцамі тэрмінам на 4,5 гады. 31 жніўня 2012 года гулец перайшоў у «Балонню» на правах гадавой арэнды.

5 ліпеня 2014 года было абвешчана пра пераход гульца ў кітайскі клуб «Гуанчжоу Эвергранд» за 5 млн еўра[5]. Да гэтага ў кітайскі клуб быў запрошаны партнёр Альберта па зборнай Італіі Алесандра Д’яманці. 25 студзеня 2015 года Альберта накіраваўся ў «Фіярэнціну» на правах арэнды.

28 жніўня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Джылардзіна ў «Палерма»[6]. 7 ліпеня 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Эмпалі»[7], аднак ужо ў студзені 2017 года пакіуў яго, каб далучыцца да «Пескары»[8]. Па выніках сезону 2016/17 «Пескара» страціла месца ў Серыі A, і Джылардзіна пакінуў клуб.

У кастрычніку 2017 года стаў іграком клуба «Спецыя» з Серыі B. Па заканчэнні сезону 2017/18 пакінуў каманду.

У верасні 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9] і неўзабаве атрымаў трэнерскую ліцэнзію[10]. У лютым 2019 года ўзначаліў аматарскі клуб «Рэдзата» з Серыі D[11].

Міжнародная

Джылардзіна гуляў за зборную Італіі ў 2004 годзе на Алімпійскіх гульнях у Афінах, атрымаўшы бронзавы медаль. Ён таксама перамог разам са зборнай на моладзевым чэмпіянаце Еўропы па футболе ў 2004 годзе. На цяперашні момант Джылардзіна з’яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі моладзевай зборнай Італіі (да 21 года).

Альберта ўваходзіў у склад зборнай Італіі на чэмпіянаце свету 2006. Ён адгуляў першыя два матчы, забіўшы зборнай ЗША, і выйшаў на замену ў паўфінальным матчы супраць зборнай Германіі, у дадатковы час паразіўшы каркас брамы і аддаўшы галявы пас на Алесандра Дэль П’ера, які ўсталяваў канчатковы лік 2:0. 17 кастрычніка 2007 года Джылардзіна прыняў капітанскую павязку ў Даніэле Дэ Росі, калі яго замянілі ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які скончыўся перамогай на карысць Італіі з лікам 2:0.

Дасягненні

Клубныя

«Мілан»:

«Гуанчжоу Эвергранд»:

Міжнародныя

Італія:

Зноскі

  1. Olympedia — 2006.
  2. Alberto Gilardino // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ALBERTO GILARDINO // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. Alberto Gilardino // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  5. Gilardino vicino al Guangzhou: il Genoa accetta l’offerta. Gazzetta.it.
  6. Альберто Джилардино стал игроком «Палермо». football.by.
  7. Джилардино подписал контракт с «Эмполи» до 2018 года. by.tribuna.com.
  8. Джилардино перешел в «Пескару». by.tribuna.com.
  9. Джилардино завершил карьеру игрока. by.tribuna.com.
  10. Пирло, Джилардино, Тиаго Мотта и Батистута получили тренерские лицензии. by.tribuna.com.
  11. Джилардино возглавил любительский клуб «Редзато», который борется за выход в серию C. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Ігракі ФК Пескара
Катэгорыя·Ігракі ФК Джэноа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Італіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Балоння
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па футболе 2006
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Фіярэнціна
Катэгорыя·Афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Ігракі ФК Эмпалі
Катэгорыя·Ігракі ФК П’ячэнца
Катэгорыя·Ігракі ФК Парма
Катэгорыя·Ігракі ФК Палерма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Б’ела
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Італіі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гуанчжоу Эвергранд
Катэгорыя·Ігракі ФК Элас Верона
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Ігракі ФК Спецыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных