wd wp Пошук:

Альбенаўскае

Альбе́наўскаевозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрысвята, за 25 км на у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля вёскі Тоўшчына. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні возера 0,49 км². Даўжыня 1,48 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 3,7 км. Найбольшая глыбіня возера 13 м, сярэдняя 6,8 м. Аб’ём вады 3,31 млн. м³. Плошча вадазбору 1,25 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 5—7 да 11 метраў, месцамі стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Літаральная зона вузкая. Дно возера да глыбіні 6—7 м пясчанае, на большых глыбінях выслана крэменязёмістым сапрапелем. Возера слабапраточнае. Упадае ручай, выцякае пратока ў Богінскае возера. Зарастае слаба (да глыбіні 1 м — аер, трыснёг, хвошч, да глыбіні 3 м — рдзесты).

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка і інш.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта